Словы падзякі выказвае жыхарка Пастаў Лідзія Паўлаўна Ластоўская шаркаўшчынскім міліцыянерам, якія прыйшлі ёй на дапамогу, калі яна з сынам заблукала ў лесе

Жыццё наша — складанае і шматграннае ў самых розных сваіх праявах. Часам яно прыпадносіць чалавеку нечаканыя сюрпрызы — як прыемныя, так і не вельмі, адорвае радаснымі і шчаслівымі падзеямі. А бывае, што ставіць у зусім непрадбачаныя сітуацыі, дзе без дапамогі іншых людзей, іх спагады і дабрыні, проста немагчыма знайсці выйсце. Менавіта ў такое становішча трапіла […]

Продолжить чтение

З хваляваннем у сэрцы распачалі завяршальны для іх навучальны год вучні выпускнога 11 класа Шаркаўшчынскай СШ №1

У нашай школе 1 верасня быў хвалюючы дзень, калі закончыўся бесклапотны адпачынак і пачалася вучоба. Асаблівае хваляванне адчувалі першакласнікі і адзінаццацікласнікі. Першыя таму, што для іх пачынаецца новы этап жыцця — пераход з пары маленства ў больш дарослую. А перад намі — выпускнікамі — паўстае сур’ёзнае пытанне: “Кім быць? Куды пайсці вучыцца?” Тыя, хто ўжо […]

Продолжить чтение

У бескампраміснай і прыгожай барацьбе праходзілі раённыя спаборніцтвы па пляжным валейболе сярод мужчын

Мы ўжо расказалі, чым закончыўся турнір па пляжным валейболе сярод жанчын, цяпер падвядзём вынікі ў  дадзеным спаборніцтве сярод мужчын. У ім удзельнічалі 15 каманд, сустрэчы расцягнуліся на месяц, з 27 ліпеня па 26 жніўня. У заяўку ад адной каманды магло падавацца 6 чалавек. Усе каманды былі падзелены на дзве групы, у якіх яны гулялі паміж […]

Продолжить чтение

Гаспадыня кніжнага царства. На працягу 28 гадоў працуе ў Германавіцкай бібліятэцы Ірына Віктараўна Абламава

Ветліва адчыніла нам дзверы Германавіцкай бібліятэкі прыемная, прывабная жанчына. Гаспадыняй гэтага кніжнага царства на працягу 28 гадоў з’яўляецца Ірына Віктараўна Абламава. Жанчына з вышэйшай педагагічнай адукацыяй некалі палюбіла гэту прафесію і застаецца ёй вернай і па сённяшні дзень. Рознае перацярпела бібліятэка, калі туліліся ў цесных, маленькіх памяшканнях. Калі ж Германавічы сталі аграгарадком, то і для […]

Продолжить чтение

Пра мерапрыемствы, якія праводзіліся ў Ручайскай бібліятэцы нам расказала яе загадчыца Вольга Чаранок

Слова — яно Богам натхнёнае Напярэдадні Дня беларускага пісьменства для вучняў 5-7 класаў Гуркаўскай БШ ў Ручайскай бібліятэцы былі арганізаваны літаратуная гадзіна «Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся» і экскурсія. На літаратурнай гадзіне праслухалі расказ пра гісторыю станаўлення, развіццё, абарону беларускай мовы, пра важную крыніцу спасціжэння мовы — родную літаратуру. Пачулі лепшыя творы Янкі Купалы, […]

Продолжить чтение

Поўным ходам ідзе ўборка кукурузы на кармы ў ААТ «Княж»

Як па заказу стаіць цудоўная восень. Сапраўдны гаспадар даводзіць да ладу ўсё тое, што ў першую чаргу неабходна зрабіць. Да першых замаразкаў трэба ўбраць кукурузу. Гэта паўднёвая культура вельмі адчувальная нават на невялікія марозы і адразу траціць свае пажыўныя якасці. А сёлета яна вырасла паўсюдна высокая, нават пачаткі паспелі. Чула, што калі з’есці адвараны пачатак […]

Продолжить чтение

Галоўнае, адчуваць сваю запатрабаванасць, — лічыць Валянціна Постная, загадчыца магазіна «Прамтавары» ў аграгарадку Іёды

Так устроена жыццё, што амаль кожны дзень мы наведваемся ў той ці іншы магазін. І, калі па нейкай прычыне там не купілі патрэбную рэч, не бяда, важна, каб не сапсавалі настрой. А гэта, у большай ступені, залежыць ад тых, хто стаіць за прылаўкам магазіна. Кажуць, што чалавек, які працуе ў сферы абслугоўвання, не павінен свой […]

Продолжить чтение

ГАИ информирует: водителям двухколёсных транспортных средств

Все транспортные средства категории АМ (мопеды) нужно ставить на учет в Госавтоинспекции. Это предусмотрено постановлением Совмина № 443 от 4 апреля 2011 года. Причем документ разрешал до 1 августа зарегистрировать по заявительному принципу и те мопеды, на которые у хозяев отсутствовали правоустанавливающие документы, в том числе выданные заводом-изготовителем или таможенными органами. Однако это, конечно, не […]

Продолжить чтение

У ходзе спрэчкі грамадзянка Р. рашыла даказаць сваю правату з дапамогай сілы. Вынік — грашовы штраф і прымусовае лячэнне ад алкагалізму

Інцыдэнт адбыўся ў ААТ “Жвіранка”. Даяркі ехалі на пашу на ранішнюю дойку. Раптам дзве жанчыны пачалі спрачацца. Слова за слова і іх спрэчка перарасла ў сварку. Доўга не думаючы, 45-гадовая аператар машыннага даення гр. Р. напала на гр. К. Жанчына пачала душыць апанента, схапіла за валасы і пагражала забіць. Невядома, чым закончылася б канфліктная сітуацыя, […]

Продолжить чтение

Большага шчасця няма, калі цябе абдымаюць унукі. Гэтую ісціну добра ведае Ядзвіга Аўгусцінаўна Мядзвецкая з вёскі Сталіца

Як бы ні было добра ў горадзе, але летам дзеці, калі ёсць да каго прыехаць — імкнуцца ў вёску. Часцей за ўсё, на цэлае лета прыязджаюць унукі да бабуль і дзядуль. Тут табе і луг, і рэчка, садавіна і агародніна, свежага сырадою можна піць колькі хочаш. А яшчэ зручнасць у тым, што можна днямі хадзіць […]

Продолжить чтение

Першыя кіламетры дарог налічваюцца на спідометры маладога вадзіцеля ААТ «Жвіранка» Ігара Калуканава

Кожны чалавек знаходзіць сваё месца ў жыцці. Выбірае прафесію па густу і на працягу працоўнай дзейнасці імкнецца ажыццяўляць задуманае і прыносіць карысць грамадству. З Ігарам Калуканавым з аддзялення Каўшэлева ААТ “Жвіранка” мы сустрэліся на машынным двары гаспадаркі. Прыехаў заправіць аўтамашыну і адправіцца ў рэйс па прызначэнню. Аказваецца, што ў хлопца працоўная біяграфія толькі пачынаецца. Ігар […]

Продолжить чтение

1-га верасня, на свята Ведаў, прадстаўнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” сустрэліся з вучнямі Шаркаўшчынскай СШ №2

1 верасня — свята, якое закранае практычна кожнага чалавека. Кагосьці таму, што адправіў свайго дзіцяці ці ўнука ў першы клас, а іншы свята захоўвае ў памяці светлыя ўспаміны аб школе… Пра наша агульнае заўтра, пра сягонняшнія клопаты гаварылі на школьных лінейках ва ўсіх установах адукацыі прадстаўнікі розных рангаў. Так адбылося і ў нашай школе. А […]

Продолжить чтение

Амерыканскія валанцёры аказалі гуманітарную дапамогу Александроўскаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў

Дапамагаць іншым — чалавечы абавязак, такой формулай кіруюцца ў сваім жыцці Кіт і Прысцыла Хаф, амерыканская сямейная пара са штата Юта, якая прадстаўляе ў Беларусі Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Сафія». Арганізацыя, якая спансіруецца Гуманітарнай службай Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён, аказвае дапамогу па ўсім свеце і ў Беларусі дзейнічае ўжо не першы год. Сёлета […]

Продолжить чтение

На парадку дня — жывёлагадоўля. З выязнога пасяджэння раённага выканаўчага камітэта

6 верасня праводзілася чарговае выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На нараду былі запрошаны спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, а таксама кіраўнікі, намеснікі па жывёлагадоўлі, галоўныя заатэхнікі і галоўныя ветурачы сельгасарганізацый. На парадку дня разглядаліся тры пытанні. 1. Вынікі работы сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за 8 месяцаў 2011 года, завяршэнне летне-пашавага ўтрымання, […]

Продолжить чтение