Вяртанне Яна Лапацінскага. У раённай бібліятэцы адкрылася выстава па выніках пленэра, прысвечанага мастаку-аматару 19 стагоддзя з Шаркаўшчыны

17 лістапада ў чытальнай зале цэнтральнай Шаркаўшчынскай бібліятэкі прайшло адкрыццё выставы па выніках рэспубліканскага пленэра, які праходзіў з 1 па 10 кастрычніка 2010 года ў мясцінах, звязаных з асобай мастака-аматара Яна Нікодэма Лапацінскага. Мастацтвазнаўцы ведаюць яго як аўтара шэрагу гравюр, а вось шырокаму колу грамадства яго імя не так вядомае. Чаму пленэр праходзіў у Шаркаўшчынскім […]

Продолжить чтение

Каштоўнасці сям’і Каплуноўскіх. 20 лістапада Мікалай Мікалаевіч і Тамара Паўлаўна святкуюць рубінавае вяселле

Паданне з сямейнага архіва сям’і Каплуноўскіх расказвае пра знаёмства Мікалая Мікалаевіча і Тамары Паўлаўны наступнае. У свой час адразу пасля заканчэння сельскагаспадарчага інстытута ў Гродне ў раён прыехала працаваць малады спецыяліст. Прыгожая дзяўчына з баявым, энергічным характарам спадабалася Мікалаю, які ў той час працаваў шафёрам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі. Вось толькі ўсё думаў ён, як […]

Продолжить чтение

10 лістапада праведзены семінар-вучоба кадраў прадпрыемстваў і арганізацый па рабоце са зваротамі грамадзян і вядзенні справаводства

Паспяховае вырашэнне шматлікіх праблем у многім залежыць ад кампетэнтнасці кадраў, да якіх вымушаны звяртацца людзі. Аўтару дадзенага матэрыялу даволі часта даводзіцца прысутнічаць на “прамых і гарачых лініях”, што праводзяцца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Э. П. Казурам, старшынёй райвыканкама М. В. Морхатам і яго намеснікамі, кіраўнікамі розных служб і ведамстваў. І заўсёды пераконваешся, […]

Продолжить чтение

«Неадольных цяжкасцей не бывае,» — упэўнена Францішка Казіміраўна Рубніковіч, у жыцці якой цяжкасцей і выпрабаванняў хапала

Францішцы Казіміраўне Рубніковіч, якая жыве ў вёсцы Сталіца (ААТ “Княж”) мінула 80 гадоў. У такім узросце жыць адзінокаму чалавеку без сям’і вельмі складана. Добра, што яшчэ жанчына, як кажуць, на сваіх нагах. Самае неабходнае можа зрабіць па дому, нешта вырасціць для сваіх патрэб у гародчыку. — Ні на што не скарджуся, — прызнавалася пры сустрэчы […]

Продолжить чтение

За старанную працу — гонар і пашана! Рэпартаж з урачыстасці, прысвечанай Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

У мінулую пятніцу ў нашым раёне адбыўся вялікі форум. У раённым Доме культуры ўшаноўвалі працу сельскіх сейбітаў — адзначалі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Перад пачаткам урачыстасці ў фае Дома культуры было шматлюдна. Тут праводзілася дэгустацыя прадукцыі, якую вырабляюць кансервава-агароднінасушыльны завод і аддзел прамысловасці райспажыўтаварыства. Выставу сваіх вырабаў аформіў раённы Цэнтр рамёстваў. Асноўная […]

Продолжить чтение

7 лістапада ў Шаркаўшчыне па вуліцы М. Горкага былі паламаны жалезабетонныя агароджы. Злачынцамі аказаліся малышы

Паступіла заява ў РАУС. Міліцыянеры ўзяліся за справу — шукалі зламысніка, якому не падабаюцца дэкаратыўныя агароджы. І вось асобы “герояў” устаноўлены. Імі аказаліся вучань 3 класа Шаркаўшчынскай СШ № 1 і вучань 2 класа Пялікаўскай ПШ-сада. Такім чынам дзеці забаўляліся ў апошні дзень канікул, што “паклалі” жалезабетонную агароджу. У адносінах бацькоў складзены пратаколы — за […]

Продолжить чтение

7 лістапада ў РДК прайшоў Дзень прызыўніка

Больш за 70 гадоў Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі лічыўся галоўным дзяржаўным святам нашай краіны, і, безумоўна, бясспрэчным з’яўляецца той факт, што гэта дата — адна з самых лёсавызначальных у гісторыі чалавецтва. Гэты асаблівы восеньскі дзень  стаў адметным і для многіх маладых жыхароў раёна, для якіх ўжо зусім хутка пачнецца новы этап у жыцці — служба ва […]

Продолжить чтение

1 лістапада пажарныя-выратавальнікі раёна вызначылі лепшых на конкурсе прафесійнага майстэрства

Яго арганізатарам выступіў намеснік начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Валерый Міхайлавіч Ліпскі. Конкурс праводзіўся на базе пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 у Варонцы. У ім прынялі ўдзел дванаццаць супрацоўнікаў райаддзела. Першы іспыт — конкурс эмблем. Пажарныя-выратавальнікі прадставілі на суд журы эмблемы, зробленыя ўласнымі рукамі. Затым прадэманстравалі сваю фізпадрыхтоўку. Выратавальнікі здавалі нарматывы ў […]

Продолжить чтение

17 лістапада — прафесійнае свята ўчастковых інспектараў міліцыі

Загадам Цэнтральнага адміністрацыйнага ўпраўлення Народнага камісарыяту ўнутраных спраў Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі 17 лістапада 1923 года была зацверджана Інструкцыя ўчастковаму наглядчыку горада. Тым самым была закладзена нарматыўная база стварэння і развіцця ўчастковай службы. Дадзенай інструкцыяй вызначаліся асноўныя абавязкі названай катэгорыі супрацоўнікаў — яны мелі магчымасць праводзіць дазнанне і кантраляваць работу паставых міліцыянераў. Сёння служба […]

Продолжить чтение

17 ноября — Всемирный день некурения. О болезнях, вызванных курением, рассказывает инструктор-валеолог РЦГЭ Антонина Курачёнок

Курение табака весьма распространено среди населения всех стран. В Европе примерно 215 млн. человек являются курильщиками, из которых 130 млн. мужчины. Курение является одной из самых частых причин смерти, которую человек в силах предотвратить. Между тем в мире ежегодно табак уносит около 3 млн. человеческих жизней. Курение связано с развитием рака легких, эмфиземы, хронического бронхита, […]

Продолжить чтение

Пакінуць след на зямлі. Расказ пра аднаго з найстарэйшых і самых паважаных жыхароў Лужкоў — Ігара Аркадзьевіча Садоўскага

Менавіта з такой думкай сустрэў свой 80-гадовы юбілей адзін са старэйшых жыхароў мястэчка Лужкі Ігар Аркадзьевіч Садоўскі. Як склаўся чалавечы лёс, якія найбольш адметныя падзеі адбыліся на працягу працоўнага жыцця, што зроблена і пра планы на бліжэйшую перспектыву — аб усім гэтым некалькі гадзін доўжылася размова журналіста з цікавым суразмоўцай, улюбёным у сваю справу і […]

Продолжить чтение

Бярозка+клёнік=прыгажосць райцэнтра. Фотарэпартаж і матэрыялы з экалагічнай акцыі па добраўпарадкаванню

У газеце за 9 лістапада змяшчалася інфармацыя пра тое, што ў Шаркаўшчынскім раёне 4 лістапада стартавала экалагічная акцыя па добраўпарадкаванню, у межах якой праводзіцца пасадка дрэўцаў. У той дзень у гарпасёлку пасадкай дрэў займаліся многія арганізацыі і ўстановы. Масавыя работы вяліся ў скверы ПМК-68, каля паліклінікі, каля кацельнай УКП ЖКГ, побач з новымі шматпавярховікамі па […]

Продолжить чтение

Статыстыка па пажарах, спецыяльныя акцыі ў раёне, вобласці, краіне

Уратуй сябе і сваіх блізкіх Зараз у краіне склалася напружаная сітуацыя з пажарамі і гібеллю людзей. За 10 месяцаў бягучага года адбыліся 6.788 пажараў. У агні загінулі 847 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей. Назіраецца рост колькасці загінуўшых на 5 працэнтаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Трэба адзначыць, што асноўная прычына ўзнікнення пажараў, […]

Продолжить чтение

Па прагнозах сіноптыкаў, зіма нас чакае халодная

Гэта зіма ў Беларусі, як чакаецца, будзе халаднейшая, чым звычайна, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Прагназуецца, што сярэдняя тэмпература паветра зімой будзе на 0,5—1 градус ніжэйшая за кліматычную норму, якая складае мінус 5,5 градуса. «Так холадна ў Беларусі за пасляваенны перыяд было толькі ў 1953, 1960, 1976, 1978, 1986, 2006 гадах і мінулай зімой», — адзначылі […]

Продолжить чтение