На ўліку ў шаркаўшчынскіх аграрыяў кожны пагодны дзень

Вяскоўцы спяшаюцца завяршыць цыкл сельскагаспадарчых работ у аптымальныя тэрміны. Ад світання і да змяркання працуюць хлебаробы ААТ «Княж». Аляксандр Лаўрыновіч (на здымку) на дадзены момент заняты на дыскаванні глебы і падрыхтоўцы яе пад сяўбу азімых культур. — Я працую на трактары «Кіравец» К-701, — кажа механізатар. — У ім здарылася паломка, таму, каб не губляць […]

Продолжить чтение

«Увосень — работ восем», — так здаўна казалі беларусы

З ранку і да позняга вечара вяскоўцы па-сапраўднаму шчыруюць на палетках сельгаспрадпрыемстваў і на ўласных зямельных надзелах. Выдатная кукуруза сёлета вырасла ў гаспадарках. Кожны дзень павялічваецца колькасць кармавых адзінак, нарыхтаваных на ўмоўную галаву жывёлы. Царыцу палёў у КУВСП імя Маркава трэба ўбраць з плошчы 518 гектараў. Аб’ёмы даволі значныя, таму часу на раскачку няма зусім. […]

Продолжить чтение

Шмат год працуе ў галіне сельскай гаспадаркі механізатар ААТ «Княж» Барыс Гушчынскі

Зямлю, на якой беларусы  з даўніх часоў вырошчваюць хлеб, клічуць і матухнай, і карміцелькай. Дзякуючы сабранаму з яе ўраджаю, з году ў год фарміруецца харчовая бяспека краіны. У гэтым працэсе, сярод іншых, задзейнічаны механізатар ААТ «Княж» Барыс Гушчынскі (на здымку). Мужчына шмат год працуе ў галіне сельскай гаспадаркі, ведае цану хлебу. — Самы складаны перыяд […]

Продолжить чтение

Два звяны, якім няма цаны

Аграрыі раёна актыўна вядуць чарговы фронт сельскагаспадарчых работ — уборку кукурузы. Сёлета трэба ўбраць царыцу палёў з плошчы 4330 гектараў. Найбольшы аб’ём работ у ААТ «Агратэхсэрвіс» — 927 га. Гаспадарка першай у раёне прыступіла да ўборкі кукурузы і нарыхтоўкі сіласу. За вёскай Заазерцы працавала звяно з аднаго кормаўборачнага камбайна «Палессе» КВК-800 і чатырох транспартных адзінак […]

Продолжить чтение

Будзе дастойная змена

У час жніва каля камбайнаў ажыццяўлялі дзяжурства на аўтацыстэрнах пажарныя-выратавальнікі на выпадак ўзгарання тэхнікі. Некаторыя гаспадаркі абыходзіліся ўласнымі сіламі. Як і ў мінулыя гады, у ААТ «Агратэхсэрвіс» на дзяжурстве быў задзейнічаны трактар «Беларус» МТЗ-82 аснашчаны цыстэрнай з вадой. Сёлета на ім працаваў студэнт трэцяга курса Гарадоцкага дзяржаўнага каледжа Арцём Хлышчанка (на здымку). — У гэта […]

Продолжить чтение

Зернеўборачныя камбайны пакінулі палеткі. У самым завяршэнні жніва з’явіліся чарговыя перадавікі-тысячнікі

На гэты раз рубеж у адну тысячу намалочаных тон зерня перайшоў камбайнер ААТ «Агратэхсэрвіс» Анатоль Грыгаровіч. Больш адной тысячы тон зерня ад камбайнаў перавёз вадзіцель ААТ «Жвіранка» Святаслаў Яцэвіч. — Дзякуючы сучаснай айчыннай тэхніцы мне ўдалося намалаціць запаветную тысячу тон зерня, — кажа Анатоль. — Спадзяюся, у наступным годзе вынік будзе значна вышэйшы. Святаслаў Яцэвіч […]

Продолжить чтение

Убіраем царыцу палёў

Восеньскі цыкл сельскагаспадарчых работ вельмі напружаны. Аграрыі прыкладаюць максімум намаганняў, каб укласціся ў агранамічныя тэрміны. Механізатар ААТ «Ельня-Агра» Аляксей Малыш (на здымку) вясной сеяў яравыя культуры, у пачатку чэрвеня займаўся скошваннем і здрабненнем траў. З пачаткам жніва перасеў за штурвал зернеўборачнага камбайна «Палессе» КЗС-1218, разам з іншымі механізатарамі абмалочваў збажыну. — Цяпер прыйшла пара ўборкі […]

Продолжить чтение

У сына з бацькам справа спорыцца

Штогод у сельгаспрадпрыемствы пасля заканчэння навучальных устаноў на сваё першае працоўнае месца прыходзіць моладзь. Андрэй Урбановіч (на здымку) нарадзіўся і вырас у вёсцы Юзэфова Германавіцкага сельсавета. У старэйшых класах падчас летніх канікул працаваў на зернетаку ААТ «Ельня-Агра», дапамагаў гаспадарцы на жніве. Пасля школы паступіў на навучанне ва Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Даватара, […]

Продолжить чтение

Лепшай сталовай сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна прызнана сталовая ААТ «Ельня-Агра»

Адным са складальнікаў высокіх вытворчых паказчыкаў у ААТ «Ельня-Агра» з’яўляюцца не толькі стараннасць і адказнасць работнікаў, але і з густам прыгатаваныя стравы ў сталовай сельгаспрадпрыемства. Яно і не дзіўна, бо ад таго наколькі сытна паабедае аграрый, будзе залежыць яго працоўны рытм. У гэтай гаспадарцы з харчаваннем работнікаў праблем не існуе. У сталовай шмат год працуюць […]

Продолжить чтение

Камбайнер ААТ «Агратэхсэрвіс» Анатоль Грыгаровіч і вадзіцель ААТ «Жвіранка» Святаслаў Яцэвіч сталі чарговымі перадавікамі-тысячнікамі на жніве

Чарговыя перадавікі жніва з’явіліся ў сельгаспрадпрыемствах. На гэты раз рубеж у адну тысячу намалочаных тон зерня перайшоў камбайнер ААТ «Агратэхсэрвіс» Анатоль Грыгаровіч. Больш адной тысячы тон зерня ад камбайнаў перавёз вадзіцель ААТ «Жвіранка» Святаслаў Яцэвіч. Павіншавалі аграрыяў з працоўнымі перамогамі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат, кіраўніцтва і прафсаюзныя камітэты гаспадарак.

Продолжить чтение

Маладосць, заўзятасць, аптымізм

У арганізацыі, прадпрыемствы, установы на змену старэйшаму пакаленню спецыялістаў прыходзіць моладзь, каб прадаўжаць і памнажаць слаўныя працоўныя традыцыі. Пасля заканчэння Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа на сваё першае працоўнае месца ў лютым 2024 года прыйшоў Віталь Альхімовіч (на здымку). Ён з’яўляецца механікам Шаркаўшчынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. — Нарадзіўся я ў Полацку, пасля школы вырашыў набыць прафесію, якая […]

Продолжить чтение

Якасна і ў тэрмін правядзём пасяўную

Яшчэ не завяршылася жніво, а сельгаспрадпрымствы, не марнуючы часу, вядуць сяўбу азімага рапсу. На чарзе азімыя пшаніца і ячмень. Загадзя падрыхтаваў сваю шыроказахопную сеялку механізатар КУВСП «Гарадзец» Юрый Урублеўскі (на здымку). Сёлета ў гаспадарцы запланавана пасеяць 270 гектараў гэтай высокапрыбытковай культуры. Зразумела, што асноўныя плошчы, дзе будзе расці рапс, пасее Юрый. — Сумненняў няма — […]

Продолжить чтение

Лідзіруюць на ўборцы

Па стане на 23 жніўня пераможцамі прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты «Кліч Радзімы»: Сярод камбайнераў Юрый Ардынскі — камбайнер ААТ «Даватарскі». На камбайне New Holland убраў 790 гектараў, намалаціў 1450 тон зерня. Яўген Пятрашка — камбайнер ААТ «Жвіранка». На камбайне New Holland убраў 774 гектары, намалаціў 1227 тон зерня. Анатоль Грыгаровіч — камбайнер […]

Продолжить чтение