Восеньскае свята хлебароба. Яшчэ раз пра святкаванне «Дажынак» у Шаркаўшчыне

Практычна завершаны на палях сельскагаспадарчыя работы. Убрана і, можна сказаць, без страт, усё вырашчанае. Працягваецца ўздым зябліва. Хутка зямля будзе адпачываць пад снежным покрывам. Усе даброты на зямлі ствараюць людзі, якія на ёй працуюць. А пасля стараннай працы патрэбна і адпачыць, атрымаць узнагароду. Яшчэ не сцёрліся з памяці раённыя “Дажынкі”, якія праходзілі сёлета своеасабліва, на […]

Продолжить чтение

Пра страхаванне сельгаскультур

Кожны кіраўнік гаспадаркі ведае, што можа пагражаць будучаму ўраджаю, якія палі і культуры у большай ступені пакутуюць ад тых альбо іншых прыродных катаклізмаў. Пры гэтым ён не можа ўплываць на неспрыяльныя ўмовы надвор’я. У такім выпадку дапамагчы зможа толькі страхавы дагавор. Страхаванне сельскагаспадарчых культур забяспечвае надзейную страхавую засцярогу сельскагаспадарчаму вытворцу і дазваляе яму мінімізаваць страты, […]

Продолжить чтение

Працаваць на вынік. Такое было асноўнае патрабаванне старшыні райвыканкама М. В. Морхата да спецыялістаў сельскай гаспадаркі падчас выязнога пасяджэння

12 кастрычніка адбылося пазачарговае выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя інжынеры, галоўныя заатэхнікі, галоўныя ветурачы, галоўныя эканамісты сельгасарганізацый, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. На парадку дня разглядаліся наступныя пытанні: 1. Пастаноўка тэхнікі на зімовае захоўванне; 2. Завяршэнне сельскагаспадарчых работ (уздым зябліва, засыпка ў стабілізацыйны фонд); […]

Продолжить чтение

У Шаркаўшчынскім раёне прайшоў сёмы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў

Сёмы раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў у гэтым годзе праходзіў 5 і 6 кастрычніка на базе вучэбна-курсавога камбіната упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”. Адразу хачу падзякаваць кіраўнікам гэтых калектываў Івану Іосіфавічу Ставіцкаму і Аляксандру Леанідавічу Вароне за ўсялякую падтрымку і дапамогу ў правядзенні яркага прафесійнага форума. Арганізатары конкурсу — […]

Продолжить чтение

Вынікі ўборачнай кампаніі-2011 ў ААТ «Жвіранка» падводзіць галоўны аграном гаспадаркі Анатолій Заляціла

Кастрычнік — час, калі наступае апошняя актыўная фаза падчас завяршэння асноўных сельскагаспадарчых работ. Вось-вось усе віды работ скончацца, і на вёсцы наступіць адноснае зацішша. Пра тое, як ідуць справы ў раслінаводстве і з якімі вынікамі завяршае сельскагаспадарчы год ААТ “Жвіранка” вырашылі даведацца ў галоўнага агранома гаспадаркі А. М. ЗАЛЯЦІЛА. Прыбыўшы на мехдвор у Більдзюгах у […]

Продолжить чтение

Удзельнікі Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2011»: дырэктар ААТ «Жвіранка» Андрэй Пальчэх

Пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія забяспечылі выкананне задання па пастаўцы піваварнага ячменю ў залік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, стала адкрытае акцыянернае таварыства “Жвіранка”. За атрыманнем узнагароды на дажынкі ў горад Маладзечна быў запрошаны кіраўнік гаспадаркі Андрэй Паўлавіч Пальчэх. Аб уражаннях, атрыманых на свяце, і пра сённяшнія справы мы даведаліся ў дырэктара сельгаспрадпрыемства, калі прыехалі […]

Продолжить чтение

Добра ўрадзіла морква на палетках КУВСП «Гарадзец»

Агародныя культуры на значнай плошчы высаджваюцца ў КУВСП “Гарадзец”. Гэта — сталовыя буракі, капуста, морква. Землі тутэйшай гаспадаркі больш лёгкія па механічнаму саставу і падыходзяць для вырошчвання агародніны. Сёлета нядрэнная вырасла капуста, сярэдняй велічыні сталовыя буракі (35 тон нарыхтавалі), ну, а морква расла, як на дзіва, вялікая. Пасеяна яна была ў сельгаспрадпрыемстве на 10-гектарнай плошчы. […]

Продолжить чтение

Удзельнікі Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2011»: механізатар ААТ «Жвіранка» Сяргей Курэц

30—1 кастрычніка ў горадзе Маладзечна прайшоў юбілейны пятнаццаты Рэспубліканскі фестываль-ярмарка працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”. На такі вялікі і знакавы форум былі запрошаны тыя, хто вызначыліся на ўборцы ўраджаю і нарыхтоўцы кармоў. Быць удзельнікамі такога значнага форуму ад працаўнікоў нашага раёна заслужылі механізатары, якія дасягнулі высокіх вынікаў на нарыхтоўцы кармоў — Сяргей Генадзьевіч Курэц з ААТ “Жвіранка” […]

Продолжить чтение

Удзельнікі Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2011»: механізатар КУВСП імя Маркава Аляксандр Кірэй

Сустрэцца з Аляксандрам Вітальевічам Кірэем было не так проста. У вызначаны дзень, пасля 21 гадзіны, прыехалі да яго дадому. Аднак гаспадара не засталі. Жонка патлумачыла, што пасля таго, як закончыць сяўбу ў гаспадарцы, меў намер апрацаваць свае соткі. Так што чакаць не варта. Нягледзячы на тое, што восеньскі дзень кароткі і хутка змяркаецца, гаспадар імкнуўся […]

Продолжить чтение

У ААТ «Даватарскі закончылі азімую сяўбу. Пасеяна 1216 гектараў

25 верасня ў ААТ “Даватарскі” завяршылі сеяць азімае жыта на зялёны корм. Асноўныя пасяўныя работы былі скончаны 19 верасня. У гэты ж дзень давялося пабываць на палетках гаспадаркі, дзе вяліся работы. Галоўны аграном Дзмітрый Мікалаевіч Раманюта азнаёміў з ходам пасяўной: —    У нас было запланавана пасеяць 1.216 гектараў — заданне выканана. Пасеялі 1.033 га азімай […]

Продолжить чтение

Вырасці буракі — атрымай зерне. Такая сістэма разліку дзейнічае ў ААТ «Даватарскі»

У раёне працягваецца ўборка караняплодаў. Праязджаючы сельскімі дарогамі, мы заўважылі, як працуюць на бураковым палетку за Сасноўцамі некалькі чалавек. Падыходжу даведацца пра асаблівасці ўборкі буракоў у іх гаспадарцы. Гэта аказаліся работнікі  ААТ «Даватарскі»: жывёлаводы Андрэй Баравік і Сяргей Слуцкі. Сяргею сёння дапамагае жонка Вольга. Буракі ўжо вырваны, сёння яны займаюцца адвозкай. Андрэй узяў на сябе […]

Продолжить чтение

Навучэнцы Полацкага гандлёва-тэхналагічнага каледжа і Глыбоцкага дзяржаўнага прафліцэя аказалі дапамогу КУВСП «Гарадзец» ва ўборцы бульбы

Верасень — гэта пачатак восені. А таксама разгар некаторых відаў сельгасработ. У прыватнасці, гэта тычыцца ўборкі бульбы. На прысядзібных участках і палетках сельгаспрадпрыемстваў поўным ходам вядуцца работы. Людзі імкнуцца як мага хутчэй убраць ураджай. Восенню трэба спяшацца гэта зрабіць, бо надвор’е непрадказальнае. Аўтар гэтых радкоў пабываў у КУВСП “Гарадзец”: давялося ўбачыць, як вядзецца ўборка “другога […]

Продолжить чтение

Поўным ходам ідзе ў раёне ўборка караняплодаў. Рэпартаж з ААТ «Юдыцына»

Сярод іншых культур, уборка якіх цяпер ідзе на палетках раёна, сваю долю займаюць і караняплоды. Усяго па раёне іх было пасеяна сёлета на плошчы 225 гектараў, на панядзелак, 19 верасня, было ўжо ўбрана болей за палову — 114 гектараў, сярэдняя ўраджайнасць складала 308 цэнтнераў з гектара. Заканчвалі на той момант ўборку буракоў у ААТ «Юдыцына», […]

Продолжить чтение

Поўным ходам ідзе ўборка кукурузы на кармы ў ААТ «Княж»

Як па заказу стаіць цудоўная восень. Сапраўдны гаспадар даводзіць да ладу ўсё тое, што ў першую чаргу неабходна зрабіць. Да першых замаразкаў трэба ўбраць кукурузу. Гэта паўднёвая культура вельмі адчувальная нават на невялікія марозы і адразу траціць свае пажыўныя якасці. А сёлета яна вырасла паўсюдна высокая, нават пачаткі паспелі. Чула, што калі з’есці адвараны пачатак […]

Продолжить чтение