Пра праблемы і дасягненні ў раслінаводчай галіне раёна расказвае Ірына Міхалёнак

Ірына Генадзьеўна Міхалёнак — аграрнік з вялікім стажам і вопытам работы ў аграпрамысловым комплексе. Ад галоўнага агранома гаспадаркі да намесніка начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству — такі працоўны шлях тэхнолага палёў. Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці яна расказвае на старонках раённай газеты пра праблемы і дасягненні працаўнікоў сельскай гаспадаркі ў раслінаводчай галіне раёна […]

Продолжить чтение

Які шлях праходзіць парася, перад тым як стаць вялізным парсюком. Пра гэта і не толькі ў інтэрв’ю з начальнікам свінакомплексу «Гарадзец» Валянцінай Андрэеўнай Чарнай

Сярод беларусаў мала адшукаецца вегетарыянцаў, амаль усе мы любім мяса, каўбасу. А з’яўляюцца яны на нашым стале не з паветра, а дзякуючы працы мноства людзей. Сярод іх і нашы землякі, працаўнікі свінакомплексу «Гарадзец», які займае сваё важнае месца ў структуры аднайменнай гаспадаркі, і па агульных паказчыках хоць і не першы па рэспубліцы, але і не […]

Продолжить чтение

Задача — смачна накарміць. Пра сталовую ААТ «Жвіранка»

Праязджаючы каля грамадскіх будынкаў ААТ “Жвіранка” лёгка можна разлічыць, дзе размешчана сталовая. Прыемныя пахі даносяцца адтуль з самага ранку. Гэта гатуюць смачныя абеды работнікі кухні для тых, хто працуе ў гаспадарцы. Асноўны кантынгент — механізатары, занятыя на ўздыме зябліва, будаўнікі, пенсіянеры і шэфы з райцэнтра, якія задзейнічаны на пераборцы бульбы, і многія іншыя. Колькасць людзей, […]

Продолжить чтение

Пра стан жывёлагадоўчай галіны ў ААТ «Княж» нам расказаў галоўны заатэхнік гаспадаркі Аляксандр Красько

Пра стан і паказчыкі жывёлагадоўчай галіны ў ААТ «Княж» мы папрасілі расказаць галоўнага заатэхніка гаспадаркі — Аляксандра Паўлавіча Красько. «У ААТ «Княж» налічваецца 2 200 галоў буйной рагатай жывёлы (550 кароў, 300 быкоў на адкорме, астатняе — маладняк). Працуюць фермы ў Жуках Ложных, Германавічах, Каралеве, Сталіцы, Прамянах, Курылаве. Важнай падзеяй у гаспадарцы стане ўвядзенне новага […]

Продолжить чтение

Пра вынікі работы ў жывёлагадоўлі за 9 месяцаў года расказвае першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Юрый Лабуць

У рэспубліканскім спаборніцтве па жывёлагадоўлі наш раён займае 82 месца сярод 118 раёнаў вобласці. За гэты перыяд надоена малака на карову па 3060 кілаграмаў. Тут спрацавалі з мінусам да папярэдняга года. Вытворчасць малака — 26386 тон, што да леташняга складае 96,8 працэнта. Вытворчасць жывёлы — 5114 тон або 99,7 працэнта да мінулагодняга паказчыка. Сярэднясутачныя прывагі […]

Продолжить чтение

Магло быць і лепш. З калегіі ўпраўлення райсельгасхарчу

Днямі прайшла чарговая выязная калегія ўпраўлення райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі. На яе былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і ветурачы, лабаранты па малаку гаспадарак раёна. Прысутнічалі члены райвыканкама і спецыялісты жывёлагадоўчай галіны ўпраўлення райсельгасхарчу. Вёў калегію першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Ю. Г. Лабуць. Спачатку прайшла нарада ў вялікай зале Дома саветаў. Перад прысутнымі выступіла начальнік Шаркаўшчынскага вытворчага […]

Продолжить чтение

І для сябе, і для людзей. Пра фермерскія гаспадаркі раёна

У нашым раёне існуюць 22 фермерскія гаспадаркі. У залежнасці ад сваіх магчымасцей, ў свой час заключылі дамоўленасці з патрэбнымі органамі на эксплуатацыю пэўных плошчаў зямлі. Большасць з фермераў займаецца вырошчваннем і рэалізацыяй зерня збожжавых культур. Акрамя раслінаводства, многія заняты жывёлагадоўляй, садоўніцтвам, разводзяць пчол. Найбольшая фермерская гаспадарка ў А. В. Барысава з вёскі Савуткі — звыш […]

Продолжить чтение

Восеньскае свята хлебароба. Яшчэ раз пра святкаванне «Дажынак» у Шаркаўшчыне

Практычна завершаны на палях сельскагаспадарчыя работы. Убрана і, можна сказаць, без страт, усё вырашчанае. Працягваецца ўздым зябліва. Хутка зямля будзе адпачываць пад снежным покрывам. Усе даброты на зямлі ствараюць людзі, якія на ёй працуюць. А пасля стараннай працы патрэбна і адпачыць, атрымаць узнагароду. Яшчэ не сцёрліся з памяці раённыя “Дажынкі”, якія праходзілі сёлета своеасабліва, на […]

Продолжить чтение

Пра страхаванне сельгаскультур

Кожны кіраўнік гаспадаркі ведае, што можа пагражаць будучаму ўраджаю, якія палі і культуры у большай ступені пакутуюць ад тых альбо іншых прыродных катаклізмаў. Пры гэтым ён не можа ўплываць на неспрыяльныя ўмовы надвор’я. У такім выпадку дапамагчы зможа толькі страхавы дагавор. Страхаванне сельскагаспадарчых культур забяспечвае надзейную страхавую засцярогу сельскагаспадарчаму вытворцу і дазваляе яму мінімізаваць страты, […]

Продолжить чтение

Працаваць на вынік. Такое было асноўнае патрабаванне старшыні райвыканкама М. В. Морхата да спецыялістаў сельскай гаспадаркі падчас выязнога пасяджэння

12 кастрычніка адбылося пазачарговае выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны кіраўнікі, галоўныя інжынеры, галоўныя заатэхнікі, галоўныя ветурачы, галоўныя эканамісты сельгасарганізацый, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. На парадку дня разглядаліся наступныя пытанні: 1. Пастаноўка тэхнікі на зімовае захоўванне; 2. Завяршэнне сельскагаспадарчых работ (уздым зябліва, засыпка ў стабілізацыйны фонд); […]

Продолжить чтение

У Шаркаўшчынскім раёне прайшоў сёмы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў

Сёмы раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых механізатараў у гэтым годзе праходзіў 5 і 6 кастрычніка на базе вучэбна-курсавога камбіната упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс”. Адразу хачу падзякаваць кіраўнікам гэтых калектываў Івану Іосіфавічу Ставіцкаму і Аляксандру Леанідавічу Вароне за ўсялякую падтрымку і дапамогу ў правядзенні яркага прафесійнага форума. Арганізатары конкурсу — […]

Продолжить чтение

Вынікі ўборачнай кампаніі-2011 ў ААТ «Жвіранка» падводзіць галоўны аграном гаспадаркі Анатолій Заляціла

Кастрычнік — час, калі наступае апошняя актыўная фаза падчас завяршэння асноўных сельскагаспадарчых работ. Вось-вось усе віды работ скончацца, і на вёсцы наступіць адноснае зацішша. Пра тое, як ідуць справы ў раслінаводстве і з якімі вынікамі завяршае сельскагаспадарчы год ААТ “Жвіранка” вырашылі даведацца ў галоўнага агранома гаспадаркі А. М. ЗАЛЯЦІЛА. Прыбыўшы на мехдвор у Більдзюгах у […]

Продолжить чтение

Удзельнікі Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2011»: дырэктар ААТ «Жвіранка» Андрэй Пальчэх

Пераможцай рэспубліканскага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія забяспечылі выкананне задання па пастаўцы піваварнага ячменю ў залік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, стала адкрытае акцыянернае таварыства “Жвіранка”. За атрыманнем узнагароды на дажынкі ў горад Маладзечна быў запрошаны кіраўнік гаспадаркі Андрэй Паўлавіч Пальчэх. Аб уражаннях, атрыманых на свяце, і пра сённяшнія справы мы даведаліся ў дырэктара сельгаспрадпрыемства, калі прыехалі […]

Продолжить чтение

Добра ўрадзіла морква на палетках КУВСП «Гарадзец»

Агародныя культуры на значнай плошчы высаджваюцца ў КУВСП “Гарадзец”. Гэта — сталовыя буракі, капуста, морква. Землі тутэйшай гаспадаркі больш лёгкія па механічнаму саставу і падыходзяць для вырошчвання агародніны. Сёлета нядрэнная вырасла капуста, сярэдняй велічыні сталовыя буракі (35 тон нарыхтавалі), ну, а морква расла, як на дзіва, вялікая. Пасеяна яна была ў сельгаспрадпрыемстве на 10-гектарнай плошчы. […]

Продолжить чтение