У Германавічах праходзіць абласны семінар-практыкум у межах творчага адукацыйнага праекта «Школа ганчара»
У Германавічах праходзіць абласны семінар-практыкум у межах творчага адукацыйнага праекта «Школа ганчара». Удзельнікі наведалі мясцовую сярэднюю школу, усклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям Германавіч, азнаёміліся з экспазіцыяй мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча. Загадчык Дома ганчара Сяргей Рымдзёнак правёў майстар-клас па вырабе прадметаў з гліны.
Продолжить чтение