Пазнавальная гадзіна “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць” прайшла ў Германавіцкай бібліятэцы

Патрыятычнае выхаванне

8Jb0rPJDZZQУ Германавіцкай бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”, на якой ішла размова пра тое, куды і як паступаць выпускніку, калі ён хоча ў будучым стаць ваенным.  На сустрэчу былі запрошаны: выпускнік інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь лейтэнант Максім Хоміч, выпускнік Полацкага кадэцкага вучылішча Арцём Яблонскі, навучэнка Віцебскага кадэцкага вучылішча Дар’я Ганебная.

zH0DxO41C04Максім расказаў прысутным пра асаблівасці прафесіі ваеннага, вучэбныя ўстановы Рэспублікі Беларусь, якія рыхтуюць будучых афіцэраў, больш падрабязна спыніўся на вучобе ў інстытуце пагранічнай службы.

Арцём Яблонскі на сустрэчу прынёс свае ўзнагароды і з гонарам расказаў пра іх.

Выступленне гасцей выклікала цікавасць у юнакоў, якія падчас сустрэчы задавалі шмат пытанняў.

Таццяна ХОМІЧ,

бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі.