“Вялікая размова з Прэзідэнтам”. Меркаванне механізатара ААТ «Княж» Віктара Хаданёнка

Сельское хозяйство

556 (Копировать)Віктар Хаданёнак — адзін з лепшых і вопытных механізатараў ААТ “Княж”. Мужчына ўжо не адзін дзясятак гадоў працуе на трактары, дасканала ведае тэхніку. Таму падчас жніва Віктар перасаджваецца за штурвал збожжаўборачнага камбайна.
— Працу сваю я люблю, — кажа мой суразмоўца. — З маленства прывык да зямлі, да родных мясцін. Як толькі заканчваецца зіма, выязджаю на трактары ў поле, разам з іншымі механізатарамі закладваю аснову будучаму ўраджаю. Калі прыходзіць час жніва, перасаджваюся на камбайн, убіраю вырашчаны хлеб.
9 жніўня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка праводзіў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці, сродкаў масавай інфармацыі ў Палацы Незалежнасці. На жаль, у мяне не было магчымасці сачыць за мерапрыемствам у прамым эфіры, бо знаходзіўся на рабоце, убіраў збажыну. Тым не менш, дзякуючы друкаваным выданням, я ў поўнай меры даведаўся, пра што ішла размова на працягу васьмі гадзін.
Галоўнае, што асабіста мяне ўразіла — гэта блізкасць Прэзідэнта да народа. Ён на ўсе пытанні адказваў дасведчана, шчыра, ад душы. Гутарыў, як са сваімі блізкімі людзьмі. Ён размаўляў з прадстаўнікамі замежных сродкаў масавай інфармацыі стрымана, з павагай.
Мы, звычайныя беларусы, перажываем за нашу краіну. Вельмі хочацца, каб нас за мяжой паважалі. Цяпер рэспубліка знаходзіцца ў надзейных руках. Мы разам рухаемся па сваім шляху і не ўмешваемся ў справы іншых дзяржаў.
Сапраўды, Віктар Хаданёнак мае рацыю. Чалавек, які застаўся жыць і працаваць на сваёй малой радзіме, каб сеяць зерне, вырошчваць хлеб, клапаціцца пра харчовую бяспеку краіны, ніколі не здрадзіць свайму народу, сваёй Айчыне.
Сяргей РАЙЧОНАК.