Напрыканцы мінулага года былі падведзены вынікі па нарыхтоўцы кармоў і вызначаны пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва. Урачыстае ўшанаванне перадавікоў зялёнага жніва праводзілася па абласцях. У Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню Віцебскага аблвыканкама быў запрошаны прадстаўнік і ад нашага раёна. Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку травяных кармоў ад кормаўборачных камбайнаў і машын трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве заняў Іван Пахнудзіевіч Молакаў з ААТ “Жвіранка”. Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч уручыў пераможцу Ганаровую грамату і ў якасці падарунка — пыласос і тэлевізар.
У ААТ “Жвіранка” самая высокая па раёне шчыльнасць жывёлы на 100 гектараў сельгасугоддзяў. Таму, каб забяспечыць статак травяністымі кармамі пад поўную патрэбнасць, трэба было шмат папрацаваць і ўборка, у прыватнасці, кукурузы, зацягнулася аж да першых замаразкаў. Дарэчы, так было і ў большасці гаспадарак рэспублікі, таму і вынікі падводзіліся не на дажынках, а зусім нядаўна.
У сельгаспрадпрыемстве належыла ўбраць на зялёны корм аднагадовыя травы з 567 гектараў, шматгадовыя — 1029, палепшаныя сенажаці і паша — 1047, натуральныя сенажаці і паша — з 587 гектараў.
На працягу ўборкі траў на палях працавала высокапрадукцыйная кормаўборачная тэхніка. Скажам, на касьбе былі задзейнічаны тры КВК-800. На адвозцы травяной масы працаваў атрад механізатараў у асноўным на трактарах МТЗ-1221 у счэпе з ПІМ-40, ПІМ-45. Адным з іх быў і Іван Пахнудзіевіч. За сезон на трактары МТЗ-1221 з агрэгатам ПІМ-40 ён перавёз 12022 тоны зялёнай масы.
Каб бліжэй пазнаёміцца з пераможцай працоўнага спаборніцтва, мы наведаліся ў гасцінны дом сям’і Молакавых. Знайсці яго ў вёсцы было нескладана. Арыентаваліся, як нам падказалі, на штучную студню, якая зроблена ўмелымі рукамі побач з хатай. Хоць прыцерушыў зямлю снег, але можна было заўважыць каля дома і іншыя дэкаратыўныя элементы добраўпарадкавання. Дарэчы, Молакавы ўвайшлі ў лік пераможцаў раённага агляду-конкурсу “Лепшы маладзёжны падворак”.
Прама з уваходу ў дом кідаюцца ў вочы прасторныя, утульныя пакоі, сучасная абстаноўка, з густам аформлены інтэр’ер.
Ветліва сустрэлі нас гаспадар дома, яго жонка Дзіяна Уладзіміраўна і дзеці — першакласнік Мікіта і паўтарагадовая Сафія.
— Цяпер я ў водпуску. Нарыхтоўваю дровы на зіму, — пачаў размову гаспадар. — Самі мы з жонкай родам з вёскі Таўкіні, што ў ААТ “Буеўшчына”. Як стварылі сям’ю, вырашылі вясковае жыццё памяняць на гарадское і ўладкаваліся на працу ў адну з арганізацый Браслава. Усё было добра, праца нас задавальняла, толькі жылля свайго не мелі і на перспектыву не намячалася. Шукалі іншае выйсце. Даведаліся, што патрэбен зваршчык ў ААТ “Жвіранка” і жыллём забяспечваюць. Іншага варыянту і не трэба было, бо маю спецыяльнасць зваршчыка. Пераехалі адразу ў новы дом у Більдзюгах. Я стаў працаваць газаэлектразваршчыкам, жонка — асемянатарам на малочнатаварнай ферме. Цяпер вось Дзіяна ў водпуску па догляду маленькай Сафіі.
Праз пэўны час прапанавалі Івану пайсці працаваць на трактар. Спачатку далі не новы МТЗ-1221. Адладзіў яго і стаў выконваць розныя транспартныя работы.
— Я і не думаў, што стану “бронзавым” прызёрам корманарыхтоўкі, — прызнаецца Іван. — Проста, як і ўсім у сезон, даводзілася працаваць без выхадных ад цямна да цямна. Вельмі прыемна было пабыць разам з лідарамі спаборніцтва, адчуць высокую ацэнку нашай працы. Гэта натхняе на далейшую добрую працу.
Кацярына СОСНА.
Фота Марыны ЖАКАЎКА.

Паважаны Фагот, прыгадваю, што некалькі разоў адказваў на вашу заўвагу пра якасць фатаграфій. У мяне ў адрозненні ад вас не хапае цярплівасці паўтараць адно і тое ж сто разоў.
А повторялся я потому, что вы редакция не отвечаете на просьбы и пожелания. Сегодня admin вы по вопросу фотографий в газете и на сайте ответили в первый раз, а до этого мои замечания писались в пустоту.
Паважаны Фагот, калі чалавек дасягнуў значных вынікаў, перамог у спаборніцтве, чаму нельга сфатаграфаваць яго з дыпломам, граматай ці кубкам. Гэта прадмет яго гонару, пацверджанне яго дасягненняў. Тым болей, калі размова ў матэрыяле ідзе якраз менавіта пра гэты дыплом. Ад наяўнасці на фота дыплома ці кубка яно не стане горшым.
І калі ласка, не трэба раз за разам паўтараць адно і тое ж. Мы пачулі і ўлічылі вашу заўвагу.
Уважаемая Марына ЖАКАЎКА, раз вы стали работать фотокорреспондентом , то теперь я обращаюсь к вам (ранее я уже писал всем журналистам). Если вы считайте себя профессионалом своего дела, то пожалуйста не фотографируйте победителей с бумажками, кубками в руках. Вы пролистайте подшивку газеты за последние пять лет, надеюсь в редакции есть архив и убедитесь, что почти в каждом номере из месяца в месяц одни и те же фото победителей чего-нибудь с этими грамотами, дипломами, кубками перед собой в руках!!! Проявите хоть вы фантазию! Сфотографируйте победителей как нибудь по другому, неужели мы читатели не поверим, что они победили без этих бумажек?