У межах рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Прафсаюзы – дзецям”

Прафсаюзы

IMG_0606 (Копировать)У прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый стала добрай традыцыяй напярэдадні Дня ведаў наведваць сацыяльныя установы, дзе выхоўваюцца дзеці. Вось і сёлета старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Альшэўская завітала ў сацыяльна-педагагічны цэнтр з падарункамі. Таццяна Мікалаеўна ўручыла выхаванцам канцылярскія прыналежнасці, якія кожнаму з іх спатрэбяцца на занятках у школе і дзіцячым садзе. Яна пацікавілася ў педагогаў пра навучальна-выхаваўчы працэс, распытала ў выхаванцаў, як яны бавяць свой вольны час.
— Вельмі важна, каб кожны хлопчык і дзяўчынка па-сапраўднаму змаглі адчуць свята, — падкрэсліла Таццяна Мікалаеўна. — На жаль, не ўсе бацькі маюць магчымасць гэта забяспечыць, асабліва, калі дзеці часова знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах. Таму прафсаюзы заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у такіх акцыях. Вось і сёння мы ў чарговы раз наведалі сацыяльную ўстанову нашага гарпасёлка, каб сустрэцца з дзецьмі, уручыць ім падарункі, падарыць свята.
Сяргей РАЙЧОНАК.