21 жніўня ў Алашках прайшоў «Яблычны фэст» (фотарэпартаж)

Культура Турызм

IMG_0617 (Копировать)Жнівень… Заканчваецца лета. Апошні летні месяц, быццам на развітанне, дорыць цяпло і сонца. Шчодрае лета збіраецца адпачыць пасля ўсіх тых цудаў, якія яно нам падарыла. Але пакуль зямля яшчэ ўпрыгожана кветкамі, травы наліты гаючай сілай, плады — сонечнай энергіяй, а душы людзей напоўнены надзеяй на дабро і каханне.
Як звычайна, у жнівеньскія дні ў сікораўскім садзе ладзіцца абласное свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”. З самага ранку 21 жніўня ў Алашкі пачалі з’язджацца людзі на аўтобусах, легкавых аўтамабілях, некаторыя, хто пражывае ў суседніх вёсках, прыходзілі пешшу. Яно і зразумела, бо свята зарэкамендавала сябе найлепшым чынам. Кожны год мерапрыемства праходзіць не па адным сцэнарыі. Арганізатары “Яблычнага фэсту” стараюцца ўнесці штосьці новае, сучаснае, тое, чым можна зацікавіць гледача. І гэта ў іх сёлета таксама атрымалася.
Праграма мерапрыемства пачалася а дзясятай гадзіне з аўтапрабегу “Apple Moto Drive”, які стартаваў у Шаркаўшчыне, а фінішаваў у Алашках. У ім удзельнічалі прадстаўнікі раённых грамадскіх аб’яднанняў, а таксама кіраўніцтва і члены Нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Смаленскай вобласці.
На святочнай урачыстасці ў Алашках прысутнічалі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Сільчонак, начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, начальнік абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука, старшыня Нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Смаленскай вобласці Сяргей Крыўко.
Каля сядзібы Івана Сікоры прайшла акцыя “Яблыня міру”. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака разам з кіраўніком расійскай дэлегацыі Сяргеем Крыўко пасадзілі яблыньку сорту Памяць Сікоры як сімвал міру, сяброўства і згоды. Потым ўсе жадаючыя маглі замацаваць на галінках дрэва памятныя стужкі з нанесеным на іх нацыянальным беларускім арнаментам.
А дванаццатай гадзіне ўрачыстыя фанфары абвясцілі аб адкрыцці свята “Яблычны фэст”. Вядучыя запрасілі да мікрафона старшыню Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрыя Ламака.
— Дарагія сябры, шчыра вітаю вас на свяце “Яблычны фэст”, — сказаў кіраўнік раёна. — Ужо стала добрай традыцыяй адзначаць гэта свята на малой радзіме нашага славутага земляка, садавода-аматара Івана Сікоры ў маляўнічым алашкаўскім садзе. Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі вельмі цікавую і разнастайную праграму на самы розны густ. Тут кожны можа паспяваць і патанчыць з творчымі калектывамі, душой адпачыць у літаратурна-музычных гасцёўнях, завітаць на багатыя і хлебасольныя падворкі.
Сёння мы з вамі пасля асвячэння паспытаем сакавітую садавіну, падзелімся ёю з роднымі, блізкімі людзьмі і з сябрамі. Вельмі прыемна, што з кожным годам свята пашырае свае межы. Мы рады вітаць у Алашках нашых старых і новых сяброў з Беларусі, з краін бліжняга замежжа. Гэта, безумоўна, надае “Яблычнаму фэсту” непаўторныя каларыт і адметнасць.
Шаноўныя госці і ўдзельнікі свята, я жадаю вам дабра і шчасця! Няхай сённяшняя ўрачыстасць напоўніць кожнага з вас жыватворнай сілай налітых сокам духмяных пладоў, няхай у душы заўсёды квітнеюць яблыневыя сады! Міру і дабра вам!
У народзе лічаць, што яблыкі, як і іншую садавіну новага ўраджаю, можна паспытаць толькі тады, калі яны будуць асвечаны святаром. Таму, па праваслаўных канонах, урачыста на галоўнай сцэне словы малітвы прачыталі протаіерэй Віктар Валашчук і іерэй Васілій Стрыжнёў. Пасля яны святой вадою акрапілі дары сікораўскага саду, кулінарныя вырабы на падворках сельскіх Саветаў і прысутных людзей.
Затым на сцэну па чарзе выходзілі ўдзельнікі аматарскіх аб’яднанняў, якія завіталі з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Больш дзесяці гурткоў і клубаў па інтарэсах дэманстравалі ў Алашках сваё песеннае і танцавальнае майстэрства.
Для гасцей свята працавалі дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі, літаратурна-музычныя гасцёўні, фотазоны. Любы жадаючы мог прыняць удзел у конкурсна-забаўляльнай праграме “Вясковая эстафета” у этна-стылі, паспаборнічаць у турніры па шашках, набыць памятныя падарункі, пачаставацца смачным і салодкім яблачным пірагом.
Дырэктар абласнога арганізацыйна-метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука ўзнагародзіла дыпломамі і каштоўнымі падарункамі калектывы вобласці, якія прынялі ўдзел у свяце.
“Яблычны фэст” у чарговы раз стаў святам сяброўства, творчасці і добрага настрою.
Сяргей РАЙЧОНАК.

 

IMG_0630 (Копировать) IMG_0642 (Копировать) IMG_0645 (Копировать) IMG_0649 (Копировать) IMG_0652 (Копировать) IMG_0654 (Копировать) IMG_0656 (Копировать) IMG_0662 (Копировать) IMG_0675 (Копировать) IMG_0676 (Копировать) IMG_0687 (Копировать) IMG_0688 (Копировать) IMG_0689 (Копировать) IMG_0691 (Копировать) IMG_0692 (Копировать) IMG_0693 (Копировать) IMG_0694 (Копировать) IMG_0695 (Копировать) IMG_0698 (Копировать) IMG_0699 (Копировать) IMG_0700 (Копировать) IMG_0702 (Копировать) IMG_0703 (Копировать) IMG_0704 (Копировать) IMG_0705 (Копировать) IMG_0706 (Копировать) IMG_0707 (Копировать) IMG_0710 (Копировать) IMG_0711 (Копировать) IMG_0712 (Копировать) IMG_0714 (Копировать) IMG_0719 (Копировать) IMG_0720 (Копировать) IMG_0722 (Копировать) IMG_0724 (Копировать) IMG_0725 (Копировать) IMG_0726 (Копировать) IMG_0727 (Копировать) IMG_0732 (Копировать) IMG_0733 (Копировать) IMG_0735 (Копировать) IMG_0737 (Копировать) IMG_0743 (Копировать) IMG_0745 (Копировать) IMG_0748 (Копировать) IMG_0750 (Копировать) IMG_0753 (Копировать) IMG_0757 (Копировать) IMG_0768 (Копировать) IMG_0769 (Копировать) IMG_0770 (Копировать) IMG_0771 (Копировать) IMG_0772 (Копировать) IMG_0773 (Копировать) IMG_0779 (Копировать) IMG_0780 (Копировать) IMG_0781 (Копировать) IMG_0783 (Копировать) IMG_0785 (Копировать) IMG_0787 (Копировать) IMG_0788 (Копировать) IMG_0792 (Копировать) IMG_0793 (Копировать) IMG_0797 (Копировать) IMG_0800 (Копировать) IMG_0808 (Копировать) IMG_0815 (Копировать) IMG_0817 (Копировать) IMG_0819 (Копировать) IMG_0823 (Копировать) IMG_0824 (Копировать) IMG_0825 (Копировать) IMG_0827 (Копировать) IMG_0829 (Копировать) IMG_0832 (Копировать) IMG_0835 (Копировать) IMG_0839 (Копировать) IMG_0843 (Копировать) IMG_0849 (Копировать) IMG_0853 (Копировать) IMG_0866 (Копировать) IMG_0867 (Копировать) IMG_0869 (Копировать) IMG_0872 (Копировать) IMG_0874 (Копировать) IMG_0875 (Копировать) IMG_0876 (Копировать) IMG_0881 (Копировать) IMG_0882 (Копировать) IMG_0883 (Копировать) IMG_0885 (Копировать) IMG_0887 (Копировать) IMG_0888 (Копировать) IMG_0895 (Копировать) IMG_0896 (Копировать) IMG_0898 (Копировать) IMG_0900 (Копировать) IMG_0906 (Копировать) IMG_0914 (Копировать) IMG_0915 (Копировать) IMG_0916 (Копировать) IMG_0917 (Копировать) IMG_0919 (Копировать) IMG_0920 (Копировать) IMG_0921 (Копировать) IMG_0923 (Копировать) IMG_0924 (Копировать) IMG_0925 (Копировать) IMG_0926 (Копировать) IMG_0927 (Копировать) IMG_0928 (Копировать) IMG_0929 (Копировать) IMG_0930 (Копировать) IMG_0931 (Копировать) IMG_0932 (Копировать) IMG_0933 (Копировать) IMG_0934 (Копировать) IMG_0935 (Копировать) IMG_0939 (Копировать) IMG_0941 (Копировать)