XХVIII Дзень беларускага пісьменства

Культура

9bf8e3530b34bc08b0ee83458f078ed94 – 5 верасня 2021 года ў г.Капыль Мінскай вобласці адбудзецца XХVIII Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб’ядноўвае».

Праграма Дня беларускага пісьменства

Традыцыйна ў рамках Дня беларускага пісьменства:

у Палацы Рэспублікі адбудзецца міжнародны круглы стол “Адзінства гуманітарнай прасторы”, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі і ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”;

на базе сярэдняй школы № 2 горада Капыля пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Капыльскія чытанні”, арганізаваная Міністэрствам інфармацыі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

5 верасня — асноўны дзень свята.

Ключавыя мерапрыемствы:

урачыстая цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства;

перадача эстафеты гораду Добрушу (Гомельская вобласць) — сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе;

цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі;

цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVIII Дню беларускага пісьменства;

адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Жылуновічу Дзмітрыю Фёдаравічу) — ураджэнцу г.Капыль, беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, Акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства;

адкрыццё алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі – наватарскі праект Саюза мастакоў.
ўрачыстая цырымонія закрыцця Дня беларускага пісьменства.

На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць Фестываль кнігі і прэсы.

У рамках фестывалю жыхары і госці горада змогуць наведаць павільёны:

«Памяць», дзе будуць прадстаўлены кнігі па гісторыі Беларусі, пройдуць сустрэчы з аўтарамі і навукоўцамі, прэзентацыя праекта «Партызаны Беларусі» выдавецкага дома «Беларусь сегодня»;

«Традыцыі і сучаснасць» – можна будзе азнаёміцца з выставай кніг, якія распавядаюць пра традыцыі і звычаі Беларусі. Будзе арганізаваны паказ абраду «Цары», уключанага у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама  прадастаўлена магчымасць для моладзі прыняць удзел у аўтэнтычным вясельным абрадзе;

«Разам з кнігай мы расцём» – літаратура для дзяцей і падлеткаў, пройдуць сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы, віктарыны, гульні і многае іншае;

«Слова пісьменніка» – сустрэчы з сучаснымі беларускімі аўтарамі, аўтограф-сесіі;

«Адзінства» – павільён, прысвечаны Году народнага адзінства.

Акрамя таго, будуць працаваць гандлёвы павільён ААТ «Белкніга», экспазіцыі рэспубліканскіх СМІ і СМІ Мінскай вобласці, «Паштовы павільён» РУП «Белпошта», тэматычныя літаратурныя і спартыўныя пляцоўкі.