1 верасня ў Шаркаўшчынскім раёне першы званок пакліча ў школу 103 першакласнікаў

Актуальное

Першакласнікі Анастасія і Іван Юдыцкія
Першакласнікі Анастасія і Іван Юдыцкія

1 верасня ва ўсіх навучальных установах раёна пройдуць урачыстыя лінейкі, на якіх у цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца вучні і настаўнікі.
Прагучыць традыцыйны для гэтага дня першы званок, пасля якога пачнуцца заняткі. Вучняў запросяць на ўрок “Сіла краіны ў адзінстве народа”, прысвечаны Году народнага адзінства.
Сёлета ва ўсіх навучальных установах раёна налічваецца 1271 вучань. З пачаткам навучальнага года іх павіншуюць прадстаўнікі райвыканкама, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, бацькі.
Асаблівая ўвага ў Дзень ведаў — першакласнікам, для якіх з гэтага дня расчыняюцца дзверы ў школьнае жыццё. Дарэчы, за парты сёлета ў Шаркаўшчынскім раёне сядуць 103 вучні першых класаў.
А для 78 адзінацаццікласнікаў новы навучальны год стане апошнім у сценах родных школ, ім неабходна прыкласці шмат намаганняў, каб паспяхова закончыць навучанне, і вызначыцца з выбарам прафесіі.
Сваю працоўную дзейнасць на ніве адукацыі ў гэтым годзе пачнуць 2 маладыя спецыялісты, якія па размеркаванні прыехалі ў наш раён.
Для сям’і Юдыцкіх з гарпасёлка сёлетні год адметны — іх двайняты Анастасія і Іван пойдуць ў першы клас. Каб вучні мелі ўсё неабходнае для будучых заняткаў, бацькі падрыхтаваліся загадзя: набылі школьныя прыналежнасці, канцтавары, школьныя ранцы. Таксама падабралі прыгожае адзенне, абутак.
Няхай гэты навучальны год прынясе вучням і настаўнікам толькі поспехі і будзе ў ім шмат усмешак і радасці.
Алена АНАНІЧ.