Першы званок у Шаркаўшчынскай СШ №1

Молодежь Общество

IMG_1392 (Копировать)1 верасня — асаблівы дзень для дзяцей і дарослых. Гэта не толькі новая старонка ў жыцці школьнікаў, але і сустрэча з аднакласнікамі і настаўнікамі, якіх яны не бачылі тры месяцы. Дзень ведаў — свята для тых, хто робіць чарговы крок па доўгай, але такой цікавай, поўнай адкрыццяў дарозе ведаў.
У гэтым годзе за школьныя парты ў нашым раёне сеў 1271 вучань. З іх 103 — першакласнікі. Цікава і запамінальна прайшло святкаванне Дня ведаў у Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 1.
Разам са сваімі першымі настаўніцамі Марынай Віктараўнай Ананіч і Марыяй Аляксандраўнай Панізнік на школьную ўрачыстасць завіталі 48 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія сёлета сталі першакласнікамі.
Апошні год навучання ў сценах роднай школы ў сераду ўрачыста сустрэлі вучні адзінаццатых класаў, якія пад апладысменты прысутных выйшлі на пляцоўку ў суправаджэнні сваіх класных кіраўнікоў Аксаны Анатольеўны Бабоўскай і Алены Эдуардаўны Стральчонак.
На ўрачыстасці прысутнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Рыгораўна Міхнёнак, дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі, настаяцель храма іконы “Усіх смуткуючых Радасць” протаіерэй Віктар Валашчук, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў гарпасёлка і раёна.
Цёплымі прывітальнымі словамі вучняў, іх бацькоў і настаўнікаў сустрэла дырэктар школы Ірына Рычардаўна Рымдзёнак.
— Новы навучальны год уступіў у свае правы, — прамовіла Ірына Рычардаўна. — Ад шчырага сэрца віншую ўсіх з Днём ведаў! Наша школа гасцінна адкрыла свае дзверы для сваіх вучняў. Няхай сённяшні святочны дзень пачнецца з цікавых урокаў, знаёмства з новымі сябрамі. Мы вельмі рады вітаць вас, дарагія вучні, у нашай навучальнай установе! Выдатнай усім вучобы, узорных паводзін і ўсяго найлепшага!
Ірына Рычардаўна ўручыла лепшым вучням школы дыпломы і граматы за поспехі ў вучобе.
— Паважаныя настаўнікі, дарагія вучні і бацькі, віншую вас з пачаткам новага навучальнага года! — з такімі словамі звярнуўся да прысутных кіраўнік раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. — Няхай кожны дзень школьнага жыцця будзе насычаным на яркія падзеі, творчыя знаходкі, а школьнае жыццё будзе цікавым і разнастайным! Настаўнікам я жадаю невычэрпнай энергіі, цярпення і мудрасці! Бацькам сённяшніх вучняў — радасці і гонару за поспехі сваіх дзяцей! Няхай цяпло гэтага свята сагравае вас увесь навучальны год, які сёння пачаўся!
Узорных паводзін, паспяховай вучобы школьнікам пажадаў протаіерэй Віктар Валашчук. Святар заклікаў усіх жыць у згодзе і сяброўстве, вучням заўсёды паважаць сваіх бацькоў, настаўнікаў і старэйшых людзей.
Першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская падзякавала вучням старэйшых класаў, якія з’яўляліся ўдзельнікамі студэнцкага атрада. Дзесяць юнакоў і дзяўчат старанна працавалі ў летні перыяд на добраўпарадкаванні вытворчых памяшканняў і прылеглай да іх тэрыторыі ў ААТ “Даватарскі”. Вераніка Кавалеўская ўручыла ім памятныя падарункі.
Затым прысутныя госці ўручылі першакласнікам падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — кнігу “Беларусь — наша Радзіма”.
Адметным момантам лінейкі, прысвечанай пачатку 2021—2022 навучальнага года, стаў першы званок, якія далі адзінаццацікласніца Ганна Чупрова і першакласнік Павел Пецюкевіч.
Як вядома, сёлетні год аб’яўлены Годам народнага адзінства. Таму і першы ўрок меў назву “Адзінства беларускага народа — аснова незалежнай краіны”, яго правялі педагогі ва ўсіх класах.
Акрамя гэтага першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская правяла з вучнямі старэйшых класаў “Адкрыты дыялог” па тэме “Моладзь. Развіццё. Адукацыя. Перспектывы”, на якім разглядаліся асноўныя праблемы і шляхі іх вырашэння прадстаўнікамі моладзі нашай краіны.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_1308 (Копировать) IMG_1309 (Копировать) IMG_1310 (Копировать) IMG_1313 (Копировать) IMG_1314 (Копировать) IMG_1315 (Копировать) IMG_1316 (Копировать) IMG_1317 (Копировать) IMG_1318 (Копировать) IMG_1320 (Копировать) IMG_1322 (Копировать) IMG_1324 (Копировать) IMG_1328 (Копировать) IMG_1335 (Копировать) IMG_1338 (Копировать) IMG_1342 (Копировать) IMG_1344 (Копировать) IMG_1346 (Копировать) IMG_1353 (Копировать) IMG_1358 (Копировать) IMG_1362 (Копировать) IMG_1367 (Копировать) IMG_1368 (Копировать) IMG_1373 (Копировать) IMG_1380 (Копировать) IMG_1383 (Копировать) IMG_1386 (Копировать) IMG_1390 (Копировать) IMG_1394 (Копировать) IMG_1396 (Копировать) IMG_1401 (Копировать) IMG_1402 (Копировать) IMG_1407 (Копировать) IMG_1409 (Копировать) IMG_1414 (Копировать) IMG_1416 (Копировать) IMG_1420 (Копировать) IMG_1421 (Копировать) IMG_1425 (Копировать) IMG_1434 (Копировать) IMG_1436 (Копировать) IMG_1437 (Копировать) IMG_1443 (Копировать) IMG_1445 (Копировать) IMG_1452 (Копировать) IMG_1453 (Копировать) IMG_1454 (Копировать) IMG_1456 (Копировать) IMG_1458 (Копировать)