Аўтапрабег «Сімвал адзінства»: патрыёты Беларусі пабывалі ў Шаркаўшчыне

Актуальное Общество

IMG_2617 (Копировать)

3 верасня ад сцен Брэсцкай крэпасці-героя ўрачыста стартаваў рэспубліканскі аўтапрабег “Сімвал адзінства”. Яго маршрут звяжа ўсе 118 раёнаў нашай краіны.

Сёння, 7 верасня, калону аўтамабіляў на мяжы нашага і Глыбоцкага раёнаў урачыста сустракалі шаркаўчане. Дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных касцюмах прыпаднеслі шаноўным гасцям хлеб-соль, а таксама славутыя сікораўскія яблыкі — брэнд Шаркаўшчынскага раёна.

Дзясяткі легкавых аўтамабіляў завіталі на гасцінную шаркаўшчынскую зямлю. Да калоны далучыліся і шаркаўшчынскія аўтаўладальнікі. На кожнай машыне ў патоку сустрэчнага ветру трапяталі палотнішчы Дзяржаўнага сцяга — сімвалу незалежнай і суверэннай Рэспублікі Беларусь.

На плошчы Леніна ў гарадскім пасёлку адбыўся ўрачысты мітынг з удзелам кіраўніцтва раёна, жыхароў гарпасёлка, раёна і ўдзельнікаў аўтамарафона.

— Наша задача — за кароткі тэрмін аб’ехаць усю Беларусь, 118 раённых цэнтраў. Мы хочам паказаць, якая прыгожая ў нас краіна, якія добрыя тут жывуць людзі, — сказалі кіраўнікі грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” Сяргей Рачкоўскі і Ганна Харута. — Галоўная мэта марафона — аб’яднаць беларусаў у межах Года і Дня народнага адзінства.

Да прысутных звярнуўся старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. У прыватнасці, кіраўнік раёна адзначыў, што сёння вельмі важна захоўваць і берагчы свабоду і незалежнасць нашай роднай краіны, адстойваць яе інтарэсы на міжнароднай арэне. Дзмітрый Міхайлавіч таксама падкрэсліў актуальнасць правядзення падобных патрыятычных акцый, накіраваных на захаванне міру і свабоды ў Рэспубліцы Беларусь. Удзельнікам аўтапрабегу старшыня райвыканкама пажадаў поспехаў і спадарожнага ветру на абраным імі шляху, дзеля заўтрашняй светлай будучыні рэспублікі.

Сімвалічным з’яўляецца тое, што падчас правядзення аўтапрабегу яго арганізатарам у кожным раёне дораць мяшочкі з зернем ураджаю 2021 года. На цэнтральнай плошчы нашага райцэнтра гэту ганаровую місію выканаў перадавы камбайнер ААТ “Даватарскі” Юрый Геронцьевіч Ардынскі, які першым сёлета намалаціў тысячу тон збожжа. Менавіта з гэтага зерня, сабранага з усіх раёнаў рэспублікі, будзе спечаны вялікі каравай 17 верасня на Дзень усенароднага адзінства.

Пасля заканчэння ўрачыстага мітынгу, ускладання кветак да помніка загінуўшым воінам і партызанам у гады Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі аўтапрабега рушылі ў далейшы шлях — наступнай кропкай іх наведвання стала Браслаўшчына.

Завяршыцца марафон 17 верасня ў сталіцы нашай дзяржавы — горадзе-героі Мінску.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_1502 (Копировать) IMG_1503 (Копировать) IMG_1505 (Копировать) IMG_1508 (Копировать) IMG_1511 (Копировать) IMG_1515 (Копировать) IMG_1519 (Копировать) IMG_1528 (Копировать) IMG_1530 (Копировать) IMG_1535 (Копировать)

IMG_1552 (Копировать) IMG_1555 (Копировать) IMG_1556 (Копировать) IMG_1557 (Копировать) IMG_1558 (Копировать) IMG_1559 (Копировать)IMG_2468 (Копировать) IMG_2473 (Копировать) IMG_2475 (Копировать) IMG_2481 (Копировать) IMG_2483 (Копировать) IMG_2491 (Копировать) IMG_2492 (Копировать) IMG_2495 (Копировать) IMG_2498 (Копировать) IMG_2499 (Копировать) IMG_2501 (Копировать) IMG_2502 (Копировать) IMG_2503 (Копировать) IMG_2504 (Копировать) IMG_2510 (Копировать) IMG_2513 (Копировать) IMG_2518 (Копировать) IMG_2521 (Копировать) IMG_2523 (Копировать) IMG_2525 (Копировать) IMG_2526 (Копировать)

IMG_2532 (Копировать) IMG_2534 (Копировать) IMG_2536 (Копировать) IMG_2539 (Копировать)

 

IMG_2547 (Копировать) IMG_2548 (Копировать) IMG_2549 (Копировать) IMG_2557 (Копировать) IMG_2560 (Копировать) IMG_2563 (Копировать) IMG_2565 (Копировать) IMG_2580 (Копировать) IMG_2581 (Копировать) IMG_2585 (Копировать) IMG_2592 (Копировать) IMG_2593 (Копировать) IMG_2600 (Копировать) IMG_2603 (Копировать) IMG_2609 (Копировать) IMG_2610 (Копировать) IMG_2614 (Копировать) IMG_2618 (Копировать) IMG_2620 (Копировать) IMG_2625 (Копировать) IMG_2628 (Копировать) IMG_2631 (Копировать)IMG_1624 (Копировать) IMG_1625 (Копировать) IMG_1627 (Копировать) IMG_1628 (Копировать) IMG_1629 (Копировать) IMG_1630 (Копировать) IMG_1631 (Копировать) IMG_1632 (Копировать) IMG_1633 (Копировать) IMG_1635 (Копировать) IMG_1638 (Копировать) IMG_1639 (Копировать) IMG_1641 (Копировать)

IMG_1647 (Копировать) IMG_1649 (Копировать)