Выхаванне ў дзяцей любові да Бацькаўшчыны павінна весціся пастаянна — бацькамі, педагогамі, праз чытанне айчыннай і замежнай класікі, прагляд інтэлектуальных тэлеперадач.
У рэдакцыю раённай газеты даслаў ліст вучань 7 класа Більдзюжскай СШ Раман Пахамовіч, які вырашыў падзяліцца сваімі думкамі на дадзеную тэму. Вось, што ён піша:
“Я жыву з бабуляй, бо бацькоў у мяне няма. Бабуля заўсёды выпісвае “Кліч Радзімы” і мы вельмі любім чытаць нашу раённую газету. Вялікае дзякуй вам за цікавыя матэрыялы!
У Год народнага адзінства ўсе мы, дарослыя і дзеці, павінны змагацца за сваю Радзіму, рабіць усё патрэбнае, што дапамагло б захаваць незалежнасць нашай краіны, выстаяць у нялёгкі час. Асабіста для мяне галоўнае пачуццё ў жыцці — гэта любоў да Радзімы, любай сэрцу Беларусі. У мяне ёсць вялікая мара: жыць і працаваць у родных мясцінах, там, дзе я нарадзіўся, дзе праходзіць маё дзяцінства. Пра гэта мой верш.
Мая мара
Як хочацца мне дарослым ужо стаць,
У родных мясцінах жыць, працаваць,
Раненька з сонцам заўсёды ўставаць,
Вясковыя справы заўсёды спраўляць.
Буду зямельку сваю я араць,
Зярняты сеяць, у пару ўсё збіраць.
Стаць трактарыстам я вельмі хачу,
Здрадзіць я мары сваёй не змагу.
Хораша ў вёсцы роднай маёй.
Буду служыць Беларусі сваёй.
Сіл я не буду сваіх шкадаваць,
“Чалавекам сяла” каб маглі мяне зваць.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.

