Шаркаўчане на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021»

Актуальное Общество Сельское хозяйство

IMG_1814 (Копировать)

18 верасня ў Шуміліне цёпла і радушна прымалі ўдзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2021”. Адноўлены і ўпрыгожаны гарадскі пасёлак вітаў сваіх сяброў душэўна і радасна. І хоць гэта свята не адзначана ў календары чырвонай датай, яно цэніцца як ніякае іншае, паколькі з’яўляецца цудоўнай магчымасцю аддаць даніну павагі працаўнікам, якія расцілі хлеб на роднай зямлі ў мінулыя часы і тым, хто працягвае іх справу сёння.

Па традыцыі ў сёлетнюю сталіцу “Дажынак” з’ехаліся афіцыйныя дэлегацыі з усіх раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці. Прыбылі і прадстаўнікі многіх рэспубліканскіх органаў улады і дзяржаўнага кіравання.

Афіцыйны маршрут азнаямлення кіраўніцтва вобласці і ганаровых гасцей з некаторымі аб’ектамі сацыяльнай сферы Шуміліна, якія атрымалі новае жыццё ў ходзе падрыхтоўкі да фестывалю, пачаўся з сярэдняй школы № 1. Госці пабывалі ў раённым Цэнтры культуры, на пляцоўках з размешчанымі сельскагаспадарчымі машынамі і прадукцыяй ААТ “Віцебскхлебпрам”.

Прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі на чале са старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаем Мікалаевічам Шарснёвым аддалі даніну памяці абаронцам і вызваліцелям гарадскога пасёлка ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі да воінскага пахавання.

Затым прадстаўнікі ўсіх раёнаў Віцебшчыны са сваёй атрыбутыкай выстраіліся для святочнага шэсця на цэнтральнай вуліцы Шуміліна. Пад гукі музыкі дэлегацыі раёнаў, якіх радасна віталі мясцовыя жыхары, прайшлі да плошчы каля райвыканкама — да месца правядзення галоўнай цырымоніі фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2021”. Святочная дзея пачалася відовішчным прадстаўленнем, у якім выступалі работнікі ўстаноў культуры Віцебшчыны, з уручэннем снапа ўраджаю 2021 года кіраўніку вобласці.

Са сцэны з прывітальным словам звярнуўся старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шарснёў:

— У гэтым годзе гасцей і ўдзельнікаў свята абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2021” сустракае Шумілінскі раён. Па традыцыі мы падводзім вынікі напружанай працы на хлебнай ніве. Вырасціць і сабраць ураджай — складаная задача, рашэнне якой па сілах толькі з’яднанаму, граматнаму калектыву, майстрам з вопытам і новымі ведамі, працалюбівым людзям, — прамовіў Мікалай Мікалаевіч.

— У сёлетнім, вельмі складаным па ўмовах надвор’я жніве, аграрыямі Віцебшчыны вырашчаны і сабраны дастойны ўраджай — намалочана 780 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 25,6 цэнтнераў з гектара.

Палова атрыманага ўраджаю сфарміравана Аршанскім раёнам, які пераадолеў 100-тысячны рубеж па намалоце, а таксама Віцебскім, Талачынскім, Дубровенскім і Верхнядзвінскім раёнамі.

Хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць усім героям жніва, тым, хто сваімі рукамі, майстэрствам і самаадданай працай здабывае беларускае “золата”, імя якому — хлеб.

Уклад у агульны каравай рэгіёну ўносяць і перапрацоўчыя прадпрыемствы, спецыялісты і навукоўцы, ветэраны аграпрамысловага комплексу і моладзь.

“Дажынкі” — важны сацыяльна-культурны праект, які прывівае любоў і павагу да зямлі і да працы, садзейнічае навядзенню парадка, добраўпарадкаванню нашых гарадоў.

Пры падрыхтоўцы да свята г. п. Шуміліна заззяў новымі фарбамі. Мы таксама выказваем удзячнасць будаўнікам, камунальным службам за зладжаную і выніковую працу.

Жадаем вам, дарагія сябры, здароўя, міру, дабра і новых працоўных здзяйсненняў!

Галоўнымі героямі цырымоніі ўзнагароджвання сталі пераможцы абласнога спаборніцтва, заняўшыя першыя месцы ва ўсіх яго шматлікіх намінацыях. Яны пад гукі музыкі і апладысменты гледачоў выходзілі на сцэну, атрымлівалі дыпломы і грашовыя прэміі. Падарункаў у той дзень было шмат. Прыемна, што сярод узнагароджаных аграрыяў Віцебшчыны былі і шаркаўчане. Механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс” Сяргей Балай узнагароджаны Ганаровай граматай Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за высокі прафесіяналізм, дасягненне лепшых вынікаў у рабоце за 2021 год. Ён таксама атрымаў сертыфікат на санаторна-курортнае лячэнне ва ўнітарным прадпрыемстве “Санаторый Крыніца”. Сялянская (фермерская) гаспадарка, заснавальнікам якой з’яўляецца Ігар Садоўскі, прызнана пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў” з уручэннем грашовай прэміі. Дырэктар ААТ “Княж” Уладзімір Буда атрымаў ключы ад новага трактара “Беларус” МТЗ-82.1 для патрэб сельгаспрадпрыемства. Новыя аўтамабілі “Ніва” ВАЗ-2121 ад адкрытага акцыянернага таварыства “БелВітуніфарм” атрымалі кіраўнікі ААТ “Даватарскі” Андрэй Пальчэх і ААТ “Жвіранка” Пётр Ананька.

Галоўнае мерапрыемства фестывалю-кірмашу з узнагароджваннем герояў жніва-2021 і святочным канцэртам працягвалася больш за чатыры гадзіны. Госці і ўдзельнікі свята мелі магчымасць наведаць шматлікія канцэртныя пляцоўкі, набыць памятныя сувеніры, харчовыя і прамысловыя тавары. Сваю творчасць гледачам падарылі і калектывы ўстаноў культуры нашага раёна. Сярод іх былі ўзорнае аматарскае цыркавое аб’яднанне “Мара”, калектыў стараверскай кухні, гульні і абрадаў “Стараверскія страпухі”, народны хор “Спадчына”, раённы Цэнтр рамёстваў і Дом ганчара, раённы Цэнтр культуры.

А завяршылася ўрачыстасць яркім феерверкам, які ўпрыгожыў вячэрняе неба Шуміліна ў розныя фарбы, перадаўшы эстафету абласнога свята гораду Глыбокае, які ў наступным годзе будзе прымаць фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2022

 

IMG_1742 (Копировать) IMG_1744 (Копировать) IMG_1746 (Копировать) IMG_1747 (Копировать) IMG_1748 (Копировать) IMG_1752 (Копировать) IMG_1762 (Копировать) IMG_1780 (Копировать) IMG_1785 (Копировать) IMG_1788 (Копировать) IMG_1790 (Копировать) IMG_1795 (Копировать) IMG_1798 (Копировать) IMG_1799 (Копировать) IMG_1800 (Копировать) IMG_1801 (Копировать) IMG_1802 (Копировать) IMG_1810 (Копировать) IMG_1812 (Копировать)

 

IMG_1816 (Копировать) IMG_1818 (Копировать) IMG_1819 (Копировать) IMG_1823 (Копировать) IMG_1825 (Копировать) IMG_1828 (Копировать) IMG_1829 (Копировать) IMG_1830 (Копировать) IMG_1831 (Копировать) IMG_1832 (Копировать) IMG_1833 (Копировать) IMG_1834 (Копировать) IMG_1835 (Копировать) IMG_1837 (Копировать) IMG_1839 (Копировать) IMG_1840 (Копировать) IMG_1841 (Копировать) IMG_1842 (Копировать) IMG_1843 (Копировать) IMG_1844 (Копировать) IMG_1845 (Копировать) IMG_1846 (Копировать) IMG_1847 (Копировать) IMG_1848 (Копировать) IMG_1849 (Копировать) IMG_1850 (Копировать) IMG_1851 (Копировать) IMG_1852 (Копировать) IMG_1853 (Копировать) IMG_1854 (Копировать) IMG_1855 (Копировать) IMG_1856 (Копировать) IMG_1857 (Копировать) IMG_1858 (Копировать) IMG_1859 (Копировать) IMG_1861 (Копировать) IMG_1862 (Копировать) IMG_1863 (Копировать) IMG_1865 (Копировать) IMG_1867 (Копировать) IMG_1868 (Копировать) IMG_1869 (Копировать) IMG_1870 (Копировать) IMG_1875 (Копировать) IMG_1876 (Копировать) IMG_1877 (Копировать) IMG_1879 (Копировать) IMG_1880 (Копировать) IMG_1881 (Копировать) IMG_1882 (Копировать) IMG_1885 (Копировать) IMG_1887 (Копировать) IMG_1891 (Копировать) IMG_1892 (Копировать) IMG_1896 (Копировать) IMG_1904 (Копировать) IMG_1905 (Копировать) IMG_1906 (Копировать) IMG_1907 (Копировать) IMG_1910 (Копировать) IMG_1911 (Копировать) IMG_1912 (Копировать) IMG_1913 (Копировать) IMG_1914 (Копировать) IMG_1915 (Копировать) IMG_1916 (Копировать) IMG_1918 (Копировать) IMG_1922 (Копировать) IMG_1926 (Копировать) IMG_1929 (Копировать)