У Мосары ўдзячнасць, памяць і малітва для святара: 3 гады таму спачыў ксёндз Пралат Юозас Булька.

Актуальное

Ксёндз Юозас Булька нарадзіўся ў 27 снежня 1925 года ў Новасвянцянскім (Швянчоняляйскім) раёне ў в. Рыпайчай у сям’і селяніна. Да 1952 года працаваў пасля вайны у прыватным сямейным маёнтку. Закончыў 6 класаў Кірдзейкскай пачатковай школы. Потым пераехаў у Вільню, дзе працягнуў навучанне ў вячэрняй школе і працаваў.

У 1958 годзе скончыў Віленскую сярэднюю школу працоўнай моладзі №8. З 1960 года па 1980 год працаваў на віленскай фабрыцы электрычных лічыльнікаў.

Пасля таго, як сышоў на пенсію ён ў канцы 1980-х гадоў, пачаў працаваць пры касцёле Беззаганнага пачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вільні кветкаводам і завочна вучыцца ў духоўнай семінарыі. Прыняў святарскае пасвячэнне з рук ксяндза біскупа Рамана Анджыеўскага ва Влоцлавке 5 лістапада 1987 года.

Спачатку кс. Юозас дапамагаў у парафіі Майцягальскага касцёла Віленскага раёна, і хутка ён прыбыў у Беларусь і распачаў працу ў парафіі святой Ганны ў в. Мосар.

Тры гады таму ў адной з мінскіх бальніц адышоў у вечнасць ксёндз Пралат Юозас Булька, які на працягу многіх гадоў нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі Віцебскай дыяцэзіі.

Ксёндз Юозас Булька спачатку аднавіў касцёл і разам з вернікамі зрабіў адмысловы парк перад касцёлам, навёў парадак на могілках, і адбудаваў 14 стацый Крыжовага шляху – Мосарскую Кальварыю. Апроч гэтага ксёндз Пралат Юозас Булька пабудаваў касцёл у Варапаеве, больш за 100 прыдарожных фігурак і крыжоў, шмат гротаў Маці Божай. Дзякуючы яму Мосар сталі называць “Беларускай Венэцыяй”.

У кастрычніку 2008 году у Літве адбыўся “паклёп” на ксяндза, які моцна падарваў ягонае здароў’е.

Нажаль ксёндз Юозас Булька, які на працягу многіх гадоў нёс сваё служэнне ў мосарскай парафіі адышоў у вечнасць 9 студзеня 2010 года. Ён прапагандаваў здаровы лад жыцця, шмат зрабіў у справе барацьбы з алкагалізмам. Так, у Мосары прадстаўнікамі клубаў ананімных алкаголікаў з Беларусі, Латвіі і Літвы была створана Алея цвярозасці. Шмат намаганняў прыкладаў ксёндз Булька і на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол касцёла.

У 2005 годзе ксёндз Юозас Булька стаў першым каталіцкім святаром, які быў узнагароджаны прэміяй «За духоўнае адраджэнне». У 2006 годзе ўказам прэзідэнта ксёндз Булька быў узнагароджаны медалём Францішка Скарыны за ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў і прапаганды здаровага ладу жыцця.

Вось і ў гэтым годзе мы молімся за памерлага ксяндза Пралата. Маліцца за яго будзем заўсёды. Памяць пра яго жыве ў нашых сэрцах і малітвах. Вялікую спадчыну пакінуў нам гэты чалавек высакароднага сэрца, таму вернікі заўсёды з удзячнасцю, светлай памяццю і малітвай ушаноўваюць свайго душпастыра.

Ксяндза Юозаса шмат хто памятае, як добрага, чулага і адданага душпастыра. Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Ксёндз Аляксей Юркайць



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *