30 верасня намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Пятровіч Пенін сустрэўся з калектывам Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Сустрэча праходзіла ў рамках адзінага дня інфармавання, падчас якога прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп сустракаюцца з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам Віцебскай вобласці. Асноўнай тэмай сустрэчы стала “17 верасня — Дзень народнага адзінства”.

