Літаратурна-музычная праграма «Рабінавы вальс»

Культура Общество

IMG_32081 (Копировать)

Колькі вершаў, песняў і прызнанняў у любві прысвечана восені. Гэта прыгожая пара года штораз радуе кожнага з нас яркімі фарбамі. А на блакіт высокага восеньскага неба, асабліва калі на ім прыемна зіхаціць сонейка, здаецца, можна глядзець бясконца. І нездарма Міжнародны дзень пажылых людзей святкуецца менавіта ў пачатку кастрычніка, калі прырода, змяняючы сваё аблічча, нібыта кажа нам, што не трэба баяцца старасці, што ў гэтым залатым узросце чалавека ёсць свая асаблівая прыгажосць.

1 кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры прайшла літаратурна-музычная праграма «Рабінавы вальс», прысвечаная Дню пажылых людзей. Арганізатар і вядучая мерапрыемства Ала Міхайлава прывітала гасцей і павіншавала іх са святам. У гэты дзень для гледачоў выступалі з музычнымі падарункамі Мікалай Марозаў, Алеся Русецкая, Ала Міхайлава, Вольга Яцына, а таксама аматарскае аб’яднанне ветэранаў “Душэўная ўтульнасць” на чале з Галінай Пятроўнай Сафончык. Свята прайшло ва ўтульнай сяброўскай атмасферы і падарыла гледачам добры настрой.

Андрэй БУРЭЦ.

IMG_3171 (Копировать) IMG_3180 (Копировать) IMG_3190 (Копировать) IMG_3193 (Копировать)IMG_3149 (Копировать) IMG_3157 (Копировать) IMG_3159 (Копировать) IMG_3164 (Копировать)