У Беларусі ёсць ўсё неабходнае для жыцця (з прэс-канферэнцыі кіраўніка дзяржавы)

Актуальное

15 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі. У ёй прынялі ўдзел больш за 350 журналістаў з 285-ці выданняў. Апроч прадстаўнікоў нацыяльных дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, на мерапрыемства былі запрошаны журналісты незалежных і апазіцыйных выданняў.
На прэс-канферэнцыі пабывалі кіраўнікі дзяржаўных сродкаў інфармацыі Віцебшчыны. Некаторыя з іх мелі магчымасць задаць пытанні кіраўніку дзяржавы. Журналісты задавалі пытанні і атрымлівалі вычарпальныя адказы ад Прэзідэнта на працягу 5-ці гадзін. Асноўнае, што пачулі журналісты ад Аляксандра Рыгоравіча — гэта “Беларусь у стане забяспечыць усё неабходнае для народа: стабільнасць, прадказальнасць, спакой у краіне”. Прэзідэнт запэўніў, што ў рэспубліцы будзе забяспечаны эканамічны рост і павелічэнне рэальных даходаў насельніцтва. Гэтай тэме было прысвечана некалькі пытанняў. Кіраўнік дзяржавы прывёў лічбы, якія характарызуюць эканамічнае становішча краіны і паказваюць станоўчую дынаміку. Пытанне курсу рубля вельмі актуальнае зараз. Журналісты даведаліся, што ў краіне захаваецца рынкавае курсаўтварэнне.
Прэзідэнт запэўніў, што і надалей працягнецца партнёрскае супрацоўніцтва дзяржавы з прыватнікам. Прысутныя атрымалі грунтоўныя разлікі выплаты знешняга дзярждоўгу.
Аляксандр Рыгоравіч раставіў акцэнты ў пытаннях, што тычыліся інвестыцый у эканоміку. На прэс-канферэнцыі нельга было не закрануць сферы ЖКГ, адукацыі, спорту, музыкі, медыцыны. Прэзідэнт агучыў сваё меркаванне адносна прыватызацыі.
Аляксандр Рыгоравіч згадзіўся з думкай, што трэба павышаць заробкі настаўнікам, а таксама іншым працаўнікам бюджэтнай сферы.
Журналістам было цікава пачуць пра будучыню некаторых СМІ, пра стварэнне холдынгаў, аб тым, як працуюць раённыя газеты.
Шмат пытанняў тычыліся супрацоўніцтва і ўзаемаразумення Беларусі з Расіяй, Казахстанам, Кітаем, В’етнамам, Венесуэлай, Польшчай, Літвой і іншымі краінамі.
Закрануў Прэзідэнт блізкую для віцяблян тэму “Славянскага базару”, гаварылася пра “Дажынкі”. Прадстаўнікі СМІ даведаліся пра тое, чым займаецца беларускі лідар у вольны час, пра яго адносіны да сям’і.
Такім чынам практыка правядзення прэс-канферэнцый кіраўніком дзяржавы апраўдвае сябе. Журналісты задаюць пытанні Прэзідэнту і ўся гэта інфармацыя пастаўляецца чытачам, тэлегледачам, радыёслухачам і карыстальнікам Інтэрнэту.
Аляксандр БАРЫЛА