1 кастрычніка выратавальнікі правялі для пажылых людзей кірмаш бяспекі

Служба 101

IMG_3149 (Копировать)Найбольшую ўвагу ў правядзенні прафілактычнай работы ў выратавальнікаў выклікаюць дзеці і пажылыя людзі як самыя неабароненыя прадстаўнікі грамадства. Менавіта для пажылых людзей 1 кастрычніка быў праведзены кірмаш бяспекі. У фае раённага Цэнтра культуры тых, хто прыйшоў у гэты дзень на канцэнт з нагоды Дня пажылых людзей, сустракалі інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеянне з грамадскасцю Шаркаўшчынскага РАНС Крысціна Курэц і старшы інспектар цэнтра прапаганды абласнога ўпраўлення МНС Таццяна Барысевіч разам з юнымі шаркаўчанамі  – прадстаўнікамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. Яны падрыхтавалі для наведвальнікаў канцэрта разнастайныя зоны актыўнасці: у адной з іх трэба было сабраць грыбніка ў лес, выбраўшы неабходныя яму прадметы; у другой – праверыць спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, у трэцім – успомніць асноўныя патрабаванні пры эксплуатацыі пячэй і электрапрыбораў.

IMG_3164 (Копировать)Кожны атрымаў памяткі, тэматычныя буклеты, а таксама паштоўку з віншаваннямі са святам. Арганізатары акцыі віншавалі пажылых шаркаўчан, зычылі ім здароўя, доўгіх гадоў жыцця і прасілі не забываць пра правілы пажарнай бяспекі.

Андрэй БУРЭЦ.