Антонія Уладзіміравіча Шудзеля павіншавалі з юбілеем

Актуальное

IMG_2077 (Копировать)Менавіта такі тэрмін адпрацаваў былы начальнік Шаркаўшчынскага раённага вытворчага ўчастка энергазбыту Антоній Уладзіміравіч Шудзель.
— А пачыналася ўсё з таго, што пасля заканчэння Гарадоцкага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі я, крыху папрацаваўшы ў райсельгастэхніцы, перайшоў на пасаду інспектара Шаркаўшчынскага ўчастка энергазбыту, — кажа Антоній Уладзіміравіч. — Было гэта ў далёкім 1969 годзе. У дадзенай арганізацыі я адпрацаваў да выхаду на заслужаны адпачынак. Пачынаў працаваць інспектарам, а потым быў пераведзены на пасаду кіраўніка.
Шчыра кажучы, назаўсёды ў маёй памяці застаўся той час. Калектыў у нашай невялікай арганізацыі быў сяброўскі, з’яднаны, кожны дасканала ведаў сваю справу і добрасумленна выконваў свае абавязкі. Раённая ўлада заўсёды ішла насустрач нашым просьбам, заўсёды дапамагала ў вырашэнні тых або іншых пытанняў. Таму і мы стараліся працаваць з максімальнай аддачай, працаваць на станоўчы вынік.
Цяпер, калі знаходжуся на пенсіі, стараюся не сядзець без справы і не марнаваць дарэмна час. Вельмі люблю хадзіць у лес па грыбы, ягады. Калі надыходзіць восень, іду на балота па журавіны. Дасканала ведаю ўсе балотныя масівы, размешчаныя на тэрыторыі нашага раёна. А яшчэ захапляюся пчалярствам. Любоў да пчол мне перадалася ад бацькі, гэтай справай займаўся і мой дзед.
4 лістапада Антоній Уладзіміравіч адзначыў сваё 75-годдзе. З юбілеем яго павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі і старшыня раённага Савета ветэранаў Ірына Генадзьеўна Міхалёнак. Юрый Анатольевіч уручыў юбіляру Падзяку старшыні райвыканкама, пажадаў Антонію Уладзіміравічу трывалага здароўя, доўгіх і шчаслівых год жыцця.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2076 (Копировать)