Заўсёды на перадавых пазіцыях механізатар ААТ “Даватарскі” Мікалай Баговіч

Сельское хозяйство

IMG_2165 (Копировать)Мікалай Баговіч каля 30 год працуе механізатарам у ААТ “Даватарскі”. Трактарыст карыстаецца павагай і аўтарытэтам сярод сваіх калег, у кіраўніцтва гаспадаркі.
Сёлета на корманарыхтоўцы ён скасіў 1269 гектараў сенажаці. Гэта быў лепшы паказчык па раёне. Мікалай атрымаў грашовую прэмію ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за добрасумленную працу.
Потым мужчына быў задзейнічаны на адвозе сіласу. Цяпер жа, пакуль не насталі марозы, ён працуе на уздыме зябліва.
Сяргей РАЙЧОНАК.