У ААТ «Германавічы» ўласнымі сіламі праводзяць рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў

Сельское хозяйство

IMG_2205 (Копировать)У мінулым годзе ў ААТ “Княж” гаспадарчым спосабам рэканструявалі старую ферму, дзе размясцілі 200 цялят. Сёлета таксама прадоўжылі рэканструкцыю старых памяшканняў. На мінулым тыдні здалі ў эксплуатацыю памяшканне ў Германавічах, у якім размесціцца 250 цялят. Тут поўнасцю замянілі дах, забетаніравалі палы, правялі ваду і электрычнасць. На рамонтныя работы было затрачана каля 200 тысяч рублёў уласных сродкаў гаспадаркі.
IMG_2200 (Копировать)— У нашым сельгаспрадпрыемстве працуе выдатная будаўнічая брыгада, — сказаў нам кіраўнік ААТ “Княж” Уладзімір Буда. — Брыгадай кіруе Сяргей Хаданёнак. Праца ў будаўнікоў спорыцца, кожны ведае свой фронт работы. Таму і вынік у іх заўсёды станоўчы.
Сяргей РАЙЧОНАК.