Дыялогавая пляцоўка на тэму: “Ад роўных правоў — да роўных магчымасцяў. Актуальныя пытанні аказання сацыяльнай дапамогі людзям з інваліднасцю”.

Здоровье Общество

IMG_2315 (Копировать)З 24 лістапада па 8 снежня ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя «Только вместе мы ЕДИНЫ», прымеркаваная да Дня інвалідаў. 1 снежня на базе аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася дыялогавая пляцоўка на тэму: “Ад роўных правоў — да роўных магчымасцяў. Актуальныя пытанні аказання сацыяльнай дапамогі людзям з інваліднасцю”.
Галоўнай мэтай правядзення дыялогавай пляцоўкі стала абмеркаванне актуальных пытанняў аказання сацыяльнай дапамогі людзям з інваліднасцю, праблемы і перспектывы дадзенай дзейнасці.
Для ўдзелу ў абмеркаванні былі запрошаны прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку, рэдакцыі раённай газеты. У якасці эксперта выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук. Мадэратарам дыялогавай пляцоўкі з’яўлялася загадчык аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў ТЦСАН Таццяна Мар’янаўна Клімза.
Таццяна Мар’янаўна і выступіла з асноўным дакладам па дадзенай тэме. У прыватнасці, яна паведаміла, што на сённяшні дзень на ўліку ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва знаходзяцца 867 людзей з інваліднасцю, 42 сям’і выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Супрацоўнікі ТЦСАН наведваюць грамадзян з інваліднасцю на даму з мэтай матэрыяльна-бытавога абследвання, ім аказваецца неабходная дапамога, выяўляюцца сацыяльныя праблемы, праводзіцца прафілактычная дапамога. Людзям з інваліднасцю аказваюцца паслугі ў стацыянарнай, паўстацыянарнай формах, прадастаўляюцца тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі, бязвыплатная замежная дапамога. За мінулы перыяд 2021 года тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі забяспечаны 59 інвалідаў. Бязвыплатнай замежнай дапамогай забяспечаны 203 чалавекі, з іх 33 сям’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Прадуктамі харчавання — 57 чалавек, адзеннем — 38, бульбай — 53. Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіцца інфармацыйная работа з насельніцтвам праз сродкі масавай інфармацыі. Для людзей з абмежаванымі магчымасцямі працуюць гурткі, праводзяцца культурна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя, прафілактычныя мерапрыемствы. У дадзеным накірунку, як падкрэсліла Таццяна Мар’янаўна, асноўнай задачай з’яўляецца рэабілітацыя людзей з інваліднасцю, накіраваная на іх сацыялізацыю.
Даклад Таццяны Мар’янаўны дапоўнілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Кожны з іх расказаў пра работу спецыялістаў арганізацый і ўстаноў, накіраваную на адаптацыю ў грамадстве людзей з абмежаванымі магчымасцямі, на іх рэабілітацыю. Безумоўна, што кожны з іх патрабуе індывідуальнага падыходу з боку спецыялістаў-прафесіяналаў. Менавіта на гэта і павінна быць скіравана работа не толькі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, але і ўсіх неабыякавых людзей.
Сяргей РАЙЧОНАК.