На выставе “Нашы захапленні” прадстаўлены творы наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў

Общество

IMG_2336 (Копировать)Кожны чалавек валодае якімі-небудзь талентамі. Хтосьці піша вершы, іншыя малююць, спяваюць, іграюць на музычных інструментах, дасягаюць пэўных вышынь у навуцы. Тое ж можна сказаць і пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Яны таксама здольныя праяўляць сябе ў самых розных сферах дзейнасці. Галоўнае, убачыць гэта і дапамагчы чалавеку раскрыць сябе.
На гэта скіравана работа спецыялістаў аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Тут працуюць шматлікія гурткі для наведвальнікаў. Адным з іх кіруе Тамара Барысаўна Грыцкевіч.
— Мой гурток наведваюць восем чалавек, — кажа Тамара Барысаўна. — У кожнага свае захапленні, сваё бачанне свету, свае інтарэсы. Мае гурткоўцы займаюцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Напрыклад, Надзея Мілянцей стварае карціны ў тэхніцы алмазнай мазаікі. Сяргей Машнюк любіць ствараць свае работы з пластыліну. Наталля Шыдлоўская захапляецца вырабам паштовак з розных матэрыялаў. А Вольга Клакоўская наогул працуе ў японскім стылі “Кінусайга”. Гэта стварэнне мастацкіх вырабаў з рознакаляровых кавалкаў тканіны на пенапласце.
Кожны год напярэдадні Дня інвалідаў мы ладзім выставы работ удзельнікаў нашага гуртка. Сёлета на выставе, якая называецца “Нашы захапленні”, прадстаўлены работы Надзеі Мілянцей, Сяргея Машнюка, Вольгі Клакоўскай і Наталлі Шыдлоўскай.
Безумоўна, у кожную з работ укладзена душа аўтара, бо далёка не кожны, як напрыклад Сяргей Машнюк, можа са звычайнага пластыліну вырабіць такія цудоўныя і прыгожыя карціны. Кожная работа заслугоўвае ўвагі.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_2327 (Копировать) IMG_2329 (Копировать) IMG_2333 (Копировать)