Здараецца і такое: «Па тэхнічных прычынах калодзеж не працуе…»

Актуальное

Вось такую дзіўную карціну ўбачылі мы на адным з падворкаў гарадскога пасёлка. Захочаш набраць вады у калодзежы – не набярэш ніяк. Нібыта які невялікі вадаём, зацягнула калодзеж тоўстым слоем лёду. Прычына такой неверагоднай з’явы ў тым, што замест кольцаў устаноўлена суцэльная труба і вада, якая ідзе з крыніцы, не мае выхаду і падымаецца наверх. А наверсе яе адразу скоўвае моцны мароз. Што тут скажаш? Гаспадарам застаецца толькі чакаць прыходу цяпла, калі калодзеж запрацуе ў звычайным рэжыме.

Андрэй БУРЭЦ




Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *