Сумленна працуюць жывёлаводы КУВСП «Гарадзец» Вольга Баркоўская, Сяргей Альшаннікаў і Ілга Драздова

Сельское хозяйство

190 (Копировать)На цэнтральнай ферме КУВСП “Гарадзец” шмат год жывёлаводамі працуюць Вольга Баркоўская, Сяргей Альшаннікаў, Ілга Драздова і Вольга Міронава. Яны даглядаюць цялят на адкорме. Кожны з іх старанна адносіцца да сваёй справы, бо заробак напрамую залежыць ад прывагі жывёлы.
— Рацыён кармлення цялят разнастайны, — кажа Сяргей Альшаннікаў, — сянаж, сілас, сена, канцэнтраты. Усяго хапае ўдосталь.
— Гэта адказныя работнікі, — сцвярджае намеснік кіраўніка сельгаспрадпрыемства Наталля Віктараўна Катушонак. — Жывёлу яны кормяць своечасова, сочаць за парадкам на сваіх працоўных месцах.
Сяргей РАЙЧОНАК.