З 4 па 28 лютага ў раёне пройдзе акцыя «Бяспека — у кожны дом!»

Служба 101

Як паведамілі нам у Шаркаўшчынскім РАНС, з 4 па 28 лютага на тэрыторыі раёна пройдзе прафілактычная акцыя “Бяспека – у кожны дом!”. Яе мэта – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх ва ўласных кватэрах і прыватных жылых дамах. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацыяў у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі пячэй і электраабсталявання, дзіцячыя гульні з агнём. Мерапрыемства будзе складацца з 4 этапаў: першы этап пройдзе з 4 па 8 лютага, другі – з 11 па 15 лютага, трэці – 16 лютага, чацвёрты 18-28 лютага.

Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *