У дзіцячай бібліятэцы адкрылася выстава малюнкаў вучняў мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ

Культура Молодежь

Напярэдадні Новага года ў дзіцячай бібліятэцы адкрылася выстава малюнкаў вучняў мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў пад назвай “Говорящая игрушка”.
На мерапрыемстве прадэманстравалі 25 работ вучняў, якія займаюцца ў педагогаў Віктара Фёдаравіча Крука, Марыны Пятроўны Ліпскай і Арсенія Іванавіча Пяткевіча. Яны разам са сваімі навучэнцамі расказалі, як ствараліся малюнкі. Юнакі і дзяўчаты кожны па-свойму ўяўляе чароўны свет дзяцінства, адлюстраваны фарбамі на паперы. Хтосьці намаляваў свае любімыя цацкі, іншыя — сваіх бацькоў дома, а некаторыя — дзіцячыя гульні і забавы.
— Кожная работа не проста прыгожая, а мае глыбінны сэнс для аўтара, — сказала вядучая мерапрыемства бібліятэкар Людміла Казіцкая. — Усе мы розныя і па-рознаму ўспрымаем некаторыя рэчы ў нашым жыцці. Вось і юныя мастакі па-рознаму адлюстравалі святочны настрой у сваіх работах.
На адкрыцці выставы прысутнічаў дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі, настаяцель царквы іконы “Усіх смуткуючых Радасць” протаіерэй Віктар Валашчук. Ён быў вельмі ўражаны высокім мастацкім густам, з якім напісаны работы. У будучым, магчыма, хтосьці з юнакоў і дзяўчат стане прафесійным мастаком.
Айцец Віктар, які часта прысутнічае на мерапрыемствах у дзіцячай бібліятэцы, заўсёды прыходзіць з падарункамі. Вось і на гэты раз ён падарыў усім прысутным салодкія пачастункі, павіншваў з Калядамі і Новым годам.
Сяргей РАЙЧОНАК.