У Віцебску прайшла ўрачыстая цырымонія «Чалавек года Віцебшчыны». Па выніках 2012 года яе лаўрэатамі ад Шаркаўшчынскага раёна сталі галоўны ўрач УАЗ «Шаркаўшчынская ЦРБ» Станіслаў Тадэвушавіч Стома ў сферы «Ахова здароўя» і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна ў сферы «Занятасць. Сацыяльная абарона».
