Выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі павіншавалі ў межах акцыі «Нашы дзеці»

Общество

З 14 снежня ў краіне стартавала дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі яна праводзіцца з 1995 года. На працягу чвэрці стагоддзя дарослыя ствараюць цуды, дораць падарункі і добры настрой для дзяцей.
У межах акцыі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі наведала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алеся Уладзіміраўна Грыдзюшка. Яна павіншавала выхаванцаў сацыяльнай установы з Калядамі і Новым годам, пажадала моцнага здароўя і цудоўнага святочнага настрою. А яшчэ Алеся Уладзіміраўна ўручыла хлопчыкам і дзяўчынкам салодкія пачастункі.
— Наша задача заключаецца ў тым, каб цеплыню і дабрыню, якія дораць дарослыя, дзеці перадавалі сваім сябрам, у цяжкую хвіліну маглі добрым словам, карыснай справай падтрымаць сваіх равеснікаў. Для нас гэта вельмі важна, — падкрэсліла Алеся Уладзіміраўна.
Сяргей РАЙЧОНАК.