Юныя шаркаўчане наведалі навагоднія ёлкі ў Мінску і Віцебску

Главное Молодежь

вучні школ раёна перад ад’ездам на абласную ёлку ў Віцебск

26 снежня двое юных шаркаўчан Яна Сініца з СШ № 1 і Павел Тарарака з СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына адправіліся на два дні ў Мінск на галоўную ёлку краіны ў Палац Рэспублікі. Дзяцей там чакала чароўная зімовая казка, сустрэча з Прэзідэнтам краіны, навагодняе шоу ў Беларускім дзяржаўным цырку, экскурсія па святочна ўбраных начных вуліцах і праспектах нашай сталіцы і, безумоўна, падарункі.
27 і 28 снежня 15 хлопчыкаў і дзяўчынак — пераможцы прадметных алімпіяд, выдатнікі вучобы — пабывалі на навагодняй ёлцы Віцебскай вобласці. Абласное свята, як і рэспубліканскае, з’яўляюцца галоўнымі падзеямі штогадовай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
Сяргей РАЙЧОНАК.