Дзмітрый Ламака павіншаваў з навагоднімі святамі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра

Главное

Па краіне крочыць рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Прадстаўнікі ўлады, кіраўніцтва прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый у гэтыя святочныя дні з падарункамі наведваюць дзіцячыя сады, школы, дзіцячыя дамы, апякунскія сем’і, іншыя сацыяльныя ўстановы, дзе выхоўваюцца дзеці.
29 снежня сацыяльна-педагагічны цэнтр з падарункамі наведалі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака і яго намеснік Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Кіраўнік раёна павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з навагоднімі святамі, пагутарыў з дзецьмі, пацікавіўся ўмовамі пражывання ў сацыяльнай установе. Дзмітрый Міхайлавіч уручыў дырэктару сацыяльна-педагагічнага цэнтра Надзеі Станіславаўне Верушэўскай сертыфікат на набыццё камп’ютарнага стала, які спатрэбіцца дзецям для выхаваўча-навучальнага працэсу, а таксама салодкія пачастункі для хлопчыкаў і дзяўчынак.
Сяргей РАЙЧОНАК.