Напярэдадні самага доўгачаканага і казачнага свята — Новага года — да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра завіталі госці з віншаваннямі і падарункамі. Гэта прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”. Дзеці разам з педагогамі радаснымі ўсмешкамі гасцінна сустрэлі дарослых у сваёй установе. Хлопчыкам і дзяўчынкам яны ўручылі пісьмовыя прыналежнасці, прадметы для паляпшэння вучэбнага працэсу, развіццёвыя гульні, ад шчырага сэрца павіншавалі з Калядамі і Новым годам, а таксама пажадалі здароўя, выдатнай вучобы і прыкладных паводзін.
Сяргей РАЙЧОНАК.