Таццяна Краснадубская: «Як грамадзянка, як чалавек, як маці, лічу вельмі важным захаваць незалежнасць нашай краіны»

Общество

Таццяна КРАСНАДУБСКАЯ, старшыня Лужкаўскага сельвыканкама:
— Асноўны заканадавец Канстытуцыі — народ. Адсюль і змяненні. А сёння Канстытуцыя дапаўняецца тымі складнікамі, якія прадыктаваны часам і новымі выклікамі.
Свет вакол нас розны, не заўсёды добразычлівы. Калі раней у Канстытуцыі было прапісана, што мы, народ Беларусі, маем права на самавызначэнне, цяпер гэта дапаўняецца яшчэ і правам на захаванне нацыянальнай самабытнасці, суверэнітэту. Мы хочам бачыць нашу краіну моцнай і квітнеючай. Такой і імкнёмся яе перадаць сваім нашчадкам, будучым пакаленням.
У праекце напісана, што Асноўны Закон мае першачарговае права на выкананне. І гэта правільна, бо Канстытуцыя краіны вышэй за ўсе міжнародныя акты. Як грамадзянка, як чалавек, як маці, лічу вельмі важным захаваць незалежнасць нашай краіны.