Валерый Ліпскій: «Мы будзем адстойваць нацыянальныя інтарэсы і абараняць традыцыйныя каштоўнасці»

Служба 101

Валерый ЛІПСКІ, намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС:
— Канстытуцыйныя змяненні адпавядаюць сацыяльным, палітычным і эканамічным працэсам, якія адбываюцца ў Беларусі. Таму дапаўненні і змяненні ўнесены ў вялікую колькасць артыкулаў. Хачу адзначыць, што тэма беларускай ідэнтычнасці мае актуальнае значэнне, і ў абноўленай Канстытуцыі ўтрымліваюцца адпаведныя палажэнні аб зберажэнні нацыянальнай самабытнасці, суверэнітэту, духоўных і культурных традыцый Беларусі. Сёння гэта асабліва важна, таму што некаторыя краіны, у тым ліку нашы суседзі, стараюцца навязаць беларусам свае каштоўнасці. Але мы будзем адстойваць нацыянальныя інтарэсы і абараняць традыцыйныя каштоўнасці.
Апытанне правёў Сяргей РАЙЧОНАК.