Наталля Катушонак: «Будучае краіны будзе вырашаць народ»

Общество

Наталля КАТУШОНАК, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце КУВСП “Гарадзец”:
— Нашы людзі не адносяцца з абыякавасцю да таго, у якой дзяржаве і па якіх законах яны будуць жыць. У Беларусі найбольш значныя пытанні аб развіцці краіны заўсёды вырашаліся шляхам усеагульнага галасавання. І ў гэты раз унясенне змяненняў у Асноўны Закон будзе вынесена на рэферэндум. Я ўпэўнена, што дадзеная працэдура пройдзе спакойна, у межах закона. Бо беларусы — мудрыя і разважлівыя людзі, а палітычная свядомасць нашых грамадзян была і застаецца высокай. Будучае краіны будзе вырашаць народ. І гэта правільна.