Праходзіць агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачамі дзяцей»

Служба 101

У мэтах навучання школьнікаў і дашкольнікаў асновам бяспекі жыццядзейнасці, правілам пажарнай бяспекі, папулярызацыі прафесіі выратавальніка-пажарнага праводзіцца абласны агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”. Больш падрабязна з умовамі конкурсу нас азнаёмілі ў Шаркаўшчынскім РАНС.

Удзельнічаць у конкурсе могуць дзеці ад 7 да 17 поўных гадоў. Агляд-конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: казка, апавяданне, верш, малюнак, плакат, выраб, статуэтка, мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, роставая лялька, сімвал пажарнай бяспекі. Тэматыка работ: “Пажары і надзвычайныя сітуацыі, рух юных выратавальнікаў-пажарных”; “Выратаванне на вадзе”, “Прапаганда прамысловай бяспекі і бяспекі перавозкі небяспечных грузаў”.

Для ўдзелу ў абласным конкурсе работы, прызнаныя пераможцамі і прызёрамі гарадскога (раённага) этапа, накіроўваюцца разам з выніковым пратаколам да 5 сакавіка: у намінацыях казка, верш, апавяданне — ва ўпраўленне адукацыі Віцебскага аблвыканкама, ва ўсіх астатніх намінацыях — у Цэнтр прапаганды і навучання пры Віцебскім абласным упраўленні МНС.

Андрэй БУРЭЦ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *