Эксперты, а ў іх ролі выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Мацвеевіч Сільчонак і намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Пятровіч Шынкевіч, падрабязна расказалі прысутным пра змяненні і дапаўненні, якія маюцца ў праекце Асноўнага Закона нашай краіны. Намеснік кіраўніка ААТ “Ельня-Агра” па ідэалагічнай рабоце Ніна Генадзьеўна Буда паведаміла, што кожны грамадзянін мае права ўнесці свае прапановы ў тэкст праекта Канстытуцыі. Гэта можна зрабіць праз раённую грамадскую прыёмную, размешчаную ў гарадскім пасёлку ў будынку райвыканкама.
Сяргей РАЙЧОНАК.