«Працуюць шчыра, бездакорна, не парушаючы працоўнай дысцыпліны» Пра маладых будаўнікоў ПМК-68

Актуальное

У прэсе рэгулярна з’яўляюцца матэрыялы пра будаўніцтва малочнатаварнай фермы ў в. Пашкі. Пасля здачы раённай бальніцы, гэты комплекс — асноўны аб’ект для будаўнічай арганізацыі ПМК-68. Нягледзячы на суровыя ўмовы зімовага надвор’я, штодзённа на розных відах работ тут заняты дзясяткі будаўнікоў (у дзень наведвання іх было 34), у рабочым працэсе ўся неабходная тэхніка, матэрыялы. Поруч з вопытнымі будаўнікамі плячо ў плячо працуе і моладзь — брыгада муляроў (на здымку) пад кіраўніцтвам Яўгена Уладзіміравіча Рагачэўскага. — Амаль усе яны ўзростам да 30-ці год, — кажа прараб ПМК-68 Аляксандр Віктаравіч Хамініч. — Працуюць шчыра, бездакорна, не парушаючы працоўнай дысцыпліны. Канечне, заробак адыгрывае ў гэтым сваю ролю: больш выканаеш — больш атрымаеш. Але, у першую чаргу, усе яны добра ўсведамляюць, што ўзвядзенне гэтага аб’екту — стратэгічная задача як для нашага раёна, так і для іх саміх. Баюся быць неаб’ектыўным і кагосьці пакрыўдзіць, але ўсё ж хочацца назваць лепшых з лепшых у брыгадзе муляроў. Гэта — Сяргей Туронак, Андрэй Рагачэўскі, Мікалай Невярковіч.

Час прыспешваў, доўга пагутарыць не было калі. Пасля агульнага фотаздымку хлопцы зноў занялі месцы на будаўнічых рыштаваннях, і кожны з іх заняўся сваёй справай, усмешкай і жартамі падбадзёрваючы адзін аднаго.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *