Шаркаўшчынскія выратавальнікі абмеркавалі новы праект Канстытуцыі

Служба 101

19 студзеня ў Шаркаўшчынскім РАНС абмеркавалі змяненні і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака данёс да прысутнай аўдыторыі інфармацыю пра праект Асноўнага Закона нашай краіны. У прыватнасці, ён засяродзіў увагу афіцэрскага і асабовага складу на новых артыкулах Канстытуцыі і на тых, якія маюць змяненні.
Як падкрэсліў Дзмітрый Міхайлавіч, кожны грамадзянін Беларусі, які мае права голасу, павінен прыйсці на выбарчыя ўчасткі, каб прагаласаваць за будучыню сваіх дзяцей, унукаў, за будучыню нашай суверэннай дзяржавы.
Сяргей РАЙЧОНАК.