Вынікі чэмпіянату раёна па валейболу сярод мужчын памяці Э. А. Корсака

Спорт

удзельнікі каманд-пераможцаў з дыпломамі і ўзнагародамі

На працягу мінулых трох тыдняў праходзіў чэмпіянат раёна па валейболу ў першай лізе сярод мужчын памяці Э. А. Корсака. Вечарамі ў спартыўнай зале РДК наймацнейшыя валейбалісты гарадскога пасёлка і раёна высвятлялі ў азартных напружаных паядынках лепшых. Па выніках усіх сустрэч месцы размеркаваліся наступным чынам: 6-ае месца заняла каманда Шаркаўшчынскай СШ №1, 5-ае — ДБУ-26, 4-ае — «Княж», 3-яе — Дэпартамент Аховы, 2-ое — РАУС. Ну а перамогу, прайшоўшы чэмпіянат без паражэнняў, адсвяткавала каманда райвыканкама, у якой і выступаў Эдуард Корсак і якая і на гэты раз падтрымала свае пераможныя традыцыі. У аўторак, 12 лютага, адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў турніру. Удзельнікі каманд атрымалі дыпломы і медалі. Жонка Эдуарда Аляксандравіча Корсака Альдона Іванаўна асабіста павіншавала лепшых валейбалістаў і ўручыла камандзе пераможцаў падарунак ад сябе.

Альдона Іванаўна Корсак асабіста павіншавала прадстаўнікоў каманд-пераможцаў

Традыцыйны валейбольны чэмпіянат, які праходзіць штогод, і надалей будзе насіць імя Эдуарда Аляксандравіча Корсака, былога галоўнага рэдактара раённай газеты. Гэта з’яўляецца залогам таго, што памяць пра гэтага добрага чалавека і актыўнага спартсмена будзе захоўвацца ў нашым раёне.
Андрэй БУРЭЦ.
Фота Марыны ЖАКАЎКА, Аляксандра БАРЫЛЫ

каманда райвыканкама


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *