Алена ЧАРНЯЎСКАЯ: У ходзе сустрэч і вывучэння змяненняў людзі даведаюцца больш аб сваіх правах і абавязках

Общество

Жыхары Шаркаўшчынскага раёна, як і ўсе беларусы, абмяркоўваюць новы праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сярод іх — людзі розных прафесій: дзяржаўныя служачыя, настаўнікі, сацыяльныя работнікі і іншыя.
Алена ЧАРНЯЎСКАЯ, старшыня Більдзюгскага сельскага выканаўчага камітэта, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:
— Унясенне змяненняў у Канстытуцыю — гэта працэс дэмакратычны. Відавочна, што тыя, хто кажа пра перамены, хочуць, каб у розных органаў улады было больш паўнамоцтваў. Праект, які быў вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, як раз такія новаўвядзенні і прадугледжвае. Пазітыўным дадзены працэс яшчэ лічу і таму, што ў ходзе сустрэч і вывучэння змяненняў людзі даведаюцца больш аб сваіх правах і абавязках, павышаюць узровень уласнай кампетэнцыі.
Вядома, ісці галасаваць або не — кожны вырашае сам. Але спадзяюся, што ў нас у краіне усё ж будзе прынята праект абноўленай Канстытуцыі.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.