Таццяна ФЁДАРАВА: Асабіста мяне, як маці, радуе тая акалічнасць, што ў сацыяльнай палітыцы Рэспублікі Беларусь значнае месца займае клопат аб сям’і і дзецях

Общество

Жыхары Шаркаўшчынскага раёна, як і ўсе беларусы, абмяркоўваюць новы праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сярод іх — людзі розных прафесій: дзяржаўныя служачыя, настаўнікі, сацыяльныя работнікі і іншыя.

Таццяна ФЁДАРАВА, сацыяльны работнік:
— Адным з важнейшых змяненняў Канстытуцыі з’яўляецца замацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей як асновы пабудовы паўнацэннага грамадства. Толькі ў сапраўднай сям’і, заснаванай на традыцыях, пераемнасці пакаленняў, можа сфарміравацца паўнацэнная асоба. З вялікай непрыязнасцюадношуся да тых працэсаў легалізацыі аднаполых шлюбаў, якія мы можам назіраць у краінах Еўропы. Лічу, што такія шлюбы цалкам падрываюць прыродную і духоўную сутнасць чалавека.
Асабіста мяне, як маці, радуе тая акалічнасць, што ў сацыяльнай палітыцы Рэспублікі Беларусь значнае месца займае клопат аб сям’і і дзецях.
Апытанне правёў Сяргей РАЙЧОНАК.