Узнагароджаны Віктар Кажура, Вольга Афанасьева, Марына Лутохіна, Наталля Мікульская

Главное

28 студзеня на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта намеснік старшыні райвыканкама Ірэна Францаўна Бука ўручыла Ганаровую Грамату галоўнага фінансавага кіравання Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта галоўнаму бухгалтару фінанасавага аддзела райвыканкама Вольгі Амфіянаўне Афанасьевай за шматгадовую і добрасумленную працу у фінансавых органах і ў сувязі з Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў.

Падзяка галоўнага фінансавага ўпраўлення была аб’яўлена намесніку начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Віктару Анатольевічу Кажура за шматгадовую і добрасумленную працу ў фінансавых органах і ў сувязі з Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
Ганаровая грамата раённага выканаўчага камітэта была ўручана намесніку кіраўніка аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Шаркаўшчынскім раёне інспекцыі Міністэрства па пададках і зборах Рэспублікі Беларусь па Глыбоцкім раёне Наталлі Віктараўне Мікульскай за добрасумленную працу ў падатковых органах, прафессіяналізм, значны асабісты ўклад у агульныя вынікі працы.
Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта адзначана галоўны бухгалтар групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама Марына Леанідаўна Лутохіна за шматгадовае добрасумленнае выкананне прафесійных абавязкаў у галіне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, адказнасць у працы, няўхільнае выкананне норм прафесійнай этыкі.
Алена АНАНІЧ.