Кацярына МІХНЁНАК: Сёння ў пасланні Прэзідэнта мы пачулі пра тое, як будзе развівацца наша дзяржава

Общество

Адна з важнейшых палітычных падзей года — пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Асаблівае значэнне яно набывае напярэдадні рэферэндума па пытаннях змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Жыхары Шаркаўшчыны ў сувязі з гэтым выказваюць свае меркаванні.
Кацярына МІХНЁНАК, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама:
— Актуальнасць сёлетняга паслання прадыктавана не толькі канстытуцыйнай рэформай, але і складанымі геапалітычнымі абставінамі: 2 гады працягваецца пандэмія каронавірусу, існуе санкцыённы ціск на Беларусь, нарастаюць ваенныя пагрозы ў еўрапейскім рэгіёне.
Сёння ў пасланні мы пачулі пра тое, як будзе развівацца наша дзяржава, якім будзе ўнутрыпалітычнае ўладкаванне ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі. Важным з’яўляецца і тое, што мы пачулі адказы на пытанні, звязаныя з наладжваннем унутрыпалітычнага дыялогу, з тым, як будуць развівацца палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі. Мы ўсе прыйшлі да разумення таго, што, прагаласаваўшы за праект Канстытуцыі, зробім свой выбар за Беларусь суверэнную, бяспечную, прыгожую, камфортную для жыцця. Я ўпэўнена, што так і будзе.
Сяргей РАЙЧОНАК