Таццяна БОХАН: Важна тое, што ў новым варыянце Канстытуцыі ўвага нададзена не толькі палітыцы, але і сацыяльнай сферы.

Общество

Таццяна БОХАН, намеснік старшыні ААТ “Княж” па ідэалагічнай рабце:
— Канстытуцыі мяняюцца ў многіх краінах. Наш Асноўны Закон таксама карэктаваўся ў выніку папярэдніх рэферэндумаў, але з таго часу прайшло шмат год, і ён зноў патрабуе перагляду ў адпаведнасці з сенняшняй рэчаіснасцю. Важна тое, што ў новым варыянце ўвага нададзена не толькі палітыцы, але і сацыяльнай сферы. Значна дапоўнены артыкулы, прысвечаныя клопату дзяржавы аб моладзі, сем’ях з дзецьмі, людзях з абмежаванымі магчымасцямі. І адначасова ў Канстытуцыі засталося тое, што было раней: гарантуецца права на ахову здароўя, права на бясплатную адукацыю, у тым ліку вышэйшую.

Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.