Першы этап акцыі “Бяспека — у кожны дом!”

Актуальное

У межах першага этапа акцыі “Бяспека — у кожны дом!” інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду РАНС Леанід Брылёў правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі ААТ «Агратэхсэрвіс» (4 лютага) і УКП ЖКГ (8 лютага). Спачатку быў прадэманстраваны фільм, у якім расказвалася пра асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў, надзвычайных сітуацый, а галоўнай сярод іх, як правіла, становіцца чалавечы фактар. Гэта адносіцца, як да прадпрыемстваў, так і да прыватнага жылля,

Пасля прагляду фільма Леанід Фаміч расказаў пра сітуацыю з пажарамі ў Шаркаўшчынскім раёне, якая, на жаль, у гэтым годзе не вельмі добрая. За студзень адбыліся 5 пажараў у жылым сектары, у якіх загінулі 4 чалавекі. Прычыны: ігнараванне найважнейшага правіла — пры ўжыванні алкаголю быць асабліва ўважлівым з захаваннем элементарных правіл пажарнай бяспекі. Таксама ён расказаў пра тую прафілактычную работу, якую праводзіць Шаркаўшчынскі РАНС і іншыя адказныя службы, у прыватнасці пра рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану.

— Адказнасць за пажарную бяспеку ляжыць на кожным, пачынаючы ад начальніка і заканчваючы радавым работнікам, — падвёў вынік сустрэчы Леанід Брылёў. — Канечне, нашы супрацоўнікі павінны трымаць сітуацыю пад кантролем, але і самі гаспадары павінны быць уважлівымі і прытрымлівацца правіл, бо ад гэтага залежыць бяспека іх жыццяў, захаванасць іх жылля і іншай нерухомай маёмасці.

Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *